вычмура́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Абл. Вычвараць, вытвараць. Вычмуралі [гусі] там так, як сваты на вяселлі. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ада́ле, прысл.

Абл. Потым, пасля. Бяжыш скоранька-скоранька, адале распрастаеш рукі, памахаеш імі і зноў ходу. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каро́ўніца, ‑ы, ж.

Абл. Жанчына, якая даглядае кароў, даглядчыца жывёлы. Кароўніца будзе шукаць, дзе пастух падзеўся? Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клады́, ‑оў; адз. няма.

Абл. Могілкі. Яны лагчынку праязджаюць — Гару сярэднюю мінаюць, Клады з паніклымі крыжамі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кле́нічы, ‑аў; адз. няма.

Абл. Праклёны, кляцьба. Дзед кляў лысага чыноўніка ўсімі кленічамі, якія толькі ведаў. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мура́ш, ‑а, м.

Абл. Мурашка. Соку нацякло ўжо .. Чырвоны мураш прыпаў да бярозавіку, смешна варушыў вусікамі. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазахле́ўю, прысл.

Абл. За хлявамі. Мірон вышмыгнуў непрыкметна за дзверы і зноў агародамі, пазахлеўю, падаўся дахаты. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́калак, ‑лка, м.

Абл. Невялікая палка, кусок ламачыны. Акрамя слоў, услед Кандрату ляцелі камяні і пакалкі. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакры́ху, прысл.

Абл. Пакрысе (у 2 знач.). Хлопец мякка, па-дзявочаму, усміхнуўся і пакрыху стаў спакайнець. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наса́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Абл. Насавая хустачка, насоўка. [Чалавек] .. абціраў насаткаю вусы. Чорны.