даста́ць сов.
1. доста́ть;
д. тале́рку з палі́цы — доста́ть таре́лку с по́лки;
2. доста́ть, вы́нуть;
д. кні́жку з партфе́ля — доста́ть кни́жку из портфе́ля;
3. извле́чь; удали́ть;
д. аско́лак з ра́ны — извле́чь (удали́ть) оско́лок из ра́ны;
4. доста́ть; дотяну́ться;
д. да бэ́лькі — доста́ть (дотяну́ться) до ба́лки;
5. разг. (приобрести, раздобыть) доста́ть;
д. біле́т у тэа́тр — доста́ть биле́т в теа́тр;
6. получи́ть, нажи́ть;
д. плеўры́т — получи́ть (нажи́ть) плеври́т;
7. разг. (быть наказанным) получи́ть; (быть побитым — ещё) зарабо́тать;
д. год турмы́ — получи́ть год тюрьмы́;
◊ д. з-пад зямлі́ — доста́ть из-под земли́;
д. па ша́пцы — получи́ть по ша́пке;
д. па ка́рку — схлопота́ть по ше́е;
кру́кам галавы́ (но́са) не д. — не подступи́ться (к кому);
д. сабе́ ца́цку — (болезнь, неприятность) схвати́ть, нажи́ть;
зімо́й лёду не даста́неш (не вы́прасіш) — (у каго) погов. зимо́й льда не вы́просишь (у кого)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
баваўня́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
Тканіна з бавоўны. Гандляры спрытна маталі на медны аршын вішнёвыя і белыя сукны. Свістаў, па-змяінаму павіваючыся ў паветры, шоўк. Паўзла шарсцянка, і весела бегала баваўнянка. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
басі́сты, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Нізкі па гуку, з характэрным басовым тэмбрам. — Га-га-га-га! — басістым смехам загрымеў на ўсю станцыю Садовіч. Колас.
2. Той, хто валодае басам, спявае басам. Басісты спявак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ампута́цыя, ‑і, ж.
Адсячэнне, адняцце якога‑н. органа (звычайна канцавога) пры дапамозе хірургічнай аперацыі. Ампутацыя нагі. Ампутацыя грудной залозы. □ [Кастусь] нядаўна дэмабілізаваўся, прыйшоў «па чыстай» дадому з прычыны ампутацыі правай рукі ніжэй локця. Васілевіч.
[Лац. amputatio — адсячэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абхапі́цца, ‑хопіцца; зак.
Абхапіць, абняць адзін аднаго. — Хлопцы, ды гэта ж Цярэшка, мой сын, матрос з Чорнага мора! — І яны абхапіліся, трэслі адзін аднаго за плечы, грукалі кулакамі адзін аднаго па спінах. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абмалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.
1. Абвесці алоўкам ці фарбай што‑н.; размаляваць па краях.
2. перан. Ахарактарызаваць, апісаць. Кожны стараўся як найпаўней абмаляваць свае паводзіны з часу разлукі ў Сілцах. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кізя́к, ‑у; мн. кізякі, ‑оў; м.
Гной з дамешкай саломы, які на поўдні СССР высушваецца ў выглядзе цаглін і скарыстоўваецца як паліва. Мы ехалі па бязлеснай мясцовасці, дзе асноўным палівам быў кізяк. «ЛіМ».
[Цюрк.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кругаві́на і круго́віна, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і круглавіна. Там-сям па кругавіне горада стаялі, бы вытачаныя, фабрычныя трубы з хвастамі цёмнага дыму. Колас. Ціток абышоў усю гэту круговіну лесу, агледзеў. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зале́ва, ‑ы, ж.
Абл. Заліўны дождж; лівень. Пагаслі ў вірах бліскавіцы, Залева прайшла па лясах. Калачынскі. Густая залева секла мяккае лісце дрэў, хвастала парканы і дахі, змывала з тратуараў бруд і пыл. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зая́ва, ‑ы, ж.
1. Пісьмовая просьба, складзеная па ўстаноўленай форме. Падаць заяву. □ На заяве была напісана рэзалюцыя: «Даць разлік». Дадзіёмаў.
2. Чыё‑н. выказванне, паведамленне, звычайна катэгарычнае, рашучае. Зрабіць заяву. Выступіць з заявай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)