нахвалі́цца, -валю́ся, -ва́лішся, -ва́ліцца; зак.

1. Нагаварыць пра сябе многа добрага.

2. кім-чым. Вельмі пахваліць (звычайна з адмоўем).

Маці сынам не нахваліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

памаро́зіць, -ро́жу, -ро́зіш, -ро́зіць; -ро́жаны; зак., што.

Даць замерзнуць, знішчыць, сапсаваць марозам або абмарозіць (звычайна пра многіх, многае).

П. усю бульбу.

П. вушы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́мятаць, -аю, -аеш, -ае і памята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго-што, пра каго-што і аб кім-чым.

Тое, што і помніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панажыва́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Нажыцца, разбагацець — пра ўсіх, многіх.

Многія панажываліся за гэтыя гады.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папаўне́нне, -я, н.

1. гл. папоўніць.

2. Тое, чым папаўняецца што-н. (часцей пра войскі, кадры, грошы і пад.).

У батальён прыйшло п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрамака́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

Прамокнуць — пра ўсё, многае ці ўсіх, многіх.

Світкі папрамакалі наскрозь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пі́саны, -ая, -ае.

Напісаны ад рукі.

Пісаныя кнігі.

Гаварыць як па пісаным (бойка, гладка).

Пісаны прыгажун або пісаная прыгажуняпра вельмі прыгожага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плісэ́.

1. нескл., н. Дробныя запрасаваныя паралельна складкі на матэрыі.

2. нязм., у знач. прым. Пра швейныя вырабы з такімі складкамі.

Каўнерык п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыхлусі́ць, -ушу́, -у́сіш, -у́сіць; -у́шаны; зак., што і без дап. (разм.).

Крыху схлусіць, расказваючы пра што-н.; прылгаць.

|| незак. прыхлу́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прышэ́сце, -я, н. (уст.).

Прыход, з’яўленне.

Да другога прышэсця (разм., жарт.) — пра што-н. далёкае і няпэўнае.

Прыйдзецца нам чакаць да другога прышэсця.