заму́жжа, ‑а, н.
Уступленне жанчыны ў шлюб, знаходжанне ў шлюбе. [Маці] загадала неяк, што пакуль не вернецца Алесь, каб Марына і думаць пра замужжа не магла. Б. Стральцоў. За час свайго замужжа Ганна прывыкла таіцца, хаваць у душы і пакутны боль, і тугу, і надзеі. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збале́цца, ‑еюся, ‑еешся, ‑еецца; зак.
Разм. Тое, што і збалець. Ці то збалелася Вольчына душа, стачылі яе адзінота і сум, а можа пераканаў гарачы шэпт Арыны, але без доўгіх угавораў нарадзілася яна перабрацца да свякрухі. Б. Стральцоў. — Я ўся збалелася па табе. Дзяцінка мая! Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мані́ць, маню, маніш, маніць; незак.
Абманваць, хлусіць, гаварыць няпраўду. Пра што б.. [Галаўня] ні гаварыў, Клаве здавалася, што ён маніць, хітруе. Гроднеў. [Бацька:] — На, маёй вады выпі, з вайны. Хлапчук прыклаўся губамі да баклажкі, а старэйшы [сын] недаверліва зірнуў на бацьку. — Маніш, што з вайны вада. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маргну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Аднакр. да маргаць (у 1–3 знач.).
•••
Вокам не маргнуць — а) не праявіць пачуццяў, настрою, не падаць віду; б) доўга не раздумваць, не вагацца (перад тым, як зрабіць што‑н.).
Як вокам маргнуць — пра вельмі хуткае дзеянне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзяці́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; незак.
Разм. Паводзіць сябе несур’ёзна, па-дзіцячаму. Сцяпану вельмі хацелася б патанцаваць з Маяй, але ён не мог дазволіць сабе так сваволіць і дзяцініцца, як гэта рабочая моладзь. Дуброўскі. — Ах, каб цябе, — злавалася старац, — дваццаць гадоў мае, а дзяцініцца... М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыле́ма, ‑ы, ж.
1. Суджэнне, вывад з двума процілеглымі палажэннямі, з якіх неабходна выбраць адно, паколькі трэцяе немагчыма.
2. Становішча, пры якім выбар адной з дзвюх процілеглых магчымасцей аднолькава цяжкі. — А калі б перад табою паставілі такую дылему: салдат ці арыштант? Што выбраў бы? Колас.
[Грэч. dilēmma.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэфілі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
1. Урачыста ісці, праходзіць (на парадах, дэманстрацыях і пад.).
2. Хадзіць туды-сюды, прагульвацца. Каб не людзі з вінтоўкамі, якія дэфіліравалі па вуліцах і талакой стаялі ў кожным двары, можна было б падумаць, што вёска жыве звычайным, неваенным жыццём. Навуменка.
[Ад фр. défiler — праходзіць чарадой.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нацягну́цца, ‑цягнецца; зак.
1. Расцягваючыся, стаць тугім; напяцца. Уздрыгнуў, пацягнуўся канат, і заскакаў уверх і ўніз на хвалях тральшчык. Б. Стральцоў. Кашуля.. [Івана Ігнатавіча] туга пацягнулася на шырокай спіне, а рукі, дужыя і далікатныя, былі моцна сціснуты ў кулакі. Хомчанка.
2. Разм. Прыйсці ў вялікай колькасці; сабрацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пагляда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Глядзець час ад часу. Наглядаць на гадзіннік. □ Вочы, светлыя, мяккія, паглядалі цёпла і прыветліва. Краўчанка.
2. Наглядаць за чым‑н. — Во, яшчэ падумала, — бурчаў мельнік. — Ты б, во, лепей лезла на вышкі ды паглядала, як ідзе засыпка. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́хкі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае моцны пах; пахучы. Мяне чакае цёплы сырадой у меднай конаўцы, луста пахкага, спечанага на дубовых лістах хлеба. Сачанка. Калі ўжо ехалі дрогкім бальшаком у фурманцы, набітай пахкім сенам, Паўлік засмяяўся: — А я цябе і павіншаваць забыўся. Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)