даве́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. Звесткі аб чым-н., атрыманыя кім-н. пасля пошукаў, запытання.

Звярнуцца па даведку.

Атрымаць даведку.

2. Дакумент з такімі звесткамі.

Д. з месца працы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даве́днік, -а, мн. -і, -аў, м.

Кніга з кароткімі і дакладнымі звесткамі аб чым-н.

Тэлефонны д.

Арфаграфічны д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даве́зці, -вязу́, -вязе́ш, -вязе́; -вязём, -везяце́, -вязу́ць; -вёз, -вёзла; -вязі́; -вёзены; зак., каго-што.

1. Везучы, даставіць да месца.

Д. да вакзала.

2. Прывезці дадаткова таго, чаго не хапае.

Д. цэмент на будоўлю.

|| незак. даво́зіць, -во́жу, -во́зіш, -во́зіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даве́йваць гл. давеяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даве́ку, прысл.

Да канца жыцця.

Маленькі сабака д. шчаня (з нар.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даве́р, -у, м.

Тое, што і давер’е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даве́ранасць, -і, мн. -і, -ей, ж.

Дакумент, які дае права каму-н. дзейнічаць ад імя таго, хто выдаў гэты дакумент.

Д. на атрыманне пасылкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даве́раны, -ая, -ае.

1. Надзелены давер’ем.

Давераная асоба.

2. у знач. наз. даве́раны, -ага, мн. -ыя, -ых, м. Той, хто дзейнічае па чыёй-н. даверанасці.

Паслаць свайго даверанага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даве́р’е, -я, н.

Упэўненасць у чыёй-н. добрасумленнасці, шчырасці, у правільнасці чаго-н. і заснаваныя на гэтым адносіны да каго-, чаго-н.

Лічбы не выклікаюць давер’я.

Заслужыць д. народа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даве́рлівы, -ая, -ае.

Які лёгка верыць у шчырасць, праўдзівасць, адносіцца да ўсіх з давер’ем; заснаваны на давер’і.

Д. чалавек.

Д. тон.

Даверлівыя адносіны.

|| наз. даве́рлівасць, -і, ж.