пагадо́вы, -ая, -ае.

Які робіцца па гадах.

Пагадовыя запісы ў летапісе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падво́блачны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца вельмі высока, пад воблакамі.

Падвоблачная вышыня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падгаро́дны, -ая, -ае (разм.).

Які знаходзіцца каля самага горада.

Падгародныя калгасы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падпо́рны, -ая, -ае.

Які падтрымлівае што-н., служыць падпоркай.

П. слуп.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падсо́хлы, -ая, -ае.

Які злёгку высах, стаў больш сухім.

Падсохлая глеба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спіннамазгавы́, -а́я, -о́е.

Які мае адносіны да спіннога мозга.

Спіннамазгавыя нервы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сп’яне́лы, -ая, -ае (разм.).

Які ап’янеў, сп’янеў.

Нехта сп’янелым голасам спяваў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сталеліце́йны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да ліцця сталі.

С. завод.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сталепрака́тны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да пракату сталі.

С. цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ство́ркавы, -ая, -ае.

Які мае створкі, складаецца з іх.

Створкавыя дзверы.