аўра́л, ‑у, м.
1. Сумесная работа на марскім судне, у якой удзельнічае ўся каманда.
2. перан. Празмерна спешная работа ўсяго калектыву, выкліканая адсутнасцю планамернасці ў працы. Па вадзе, падкасаўшыся, бегалі хлапчукі і дзяўчаткі, будавалі земляныя «плаціны». Але вада рвала іх, і тады аб’яўляўся аўрал: крычалі, папракалі адзін аднаго, камандавалі. Шамякін. Для мар і спрэчак ночы не хапала, а ў дзверы грукаў раніцай прафорг. — Выходзь, навукі геніі, аўралам ад утылю ачысцім двор! Русецкі.
[Англ. over all — наверх усе.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ве́рхам, прысл.
1. Седзячы на кані, спусціўшы ногі па абодва бакі яго; седзячы на кім‑, чым‑н., як на кані. [Ладынін:] — Хочацца прабегчы па разоры паміж жытам, праехаць верхам на кані... Шамякін. Па аслах, мулах і вярблюдах мараканскія сяляне ездзяць верхам і перавозяць грузы. В. Вольскі.
2. Зверху, па версе. Агонь імкліва пашырыўся і ўзляцеў на верхавіны ялін і соснаў — і пайшоў шумець нізам і верхам. Шчарбатаў.
•••
Верхам сесці на каго гл. сесці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адхапі́ць, ‑хаплю, ‑хопіш, ‑хопіць; зак., што.
1. Паспешліва адняць. [Аляксей] палажыў свае дужыя, запэцканыя ў мазуту рукі на белы падаконнік, але тут жа паспешліва адхапіў іх і схаваў за спіну. Шамякін. Любка нечакана стукнула яму па руцэ і крыкнула: — Не лезь! — Паліцай адхапіў руку, як ад прыску. Дамашэвіч.
2. Разм. Набыць, дастаць, ухапіць; зарваць. Зямля была вельмі ўрадлівая. Ксавэр Блецька ведаў, які кавалак адхапіць ад Гальваса. Чорны.
3. Разм. Зарабіць, атрымаць. Адхапіць двойку. Адхапіць вымову.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агітава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак.
1. Займацца агітацыяй (у 1 знач.). Трэба мець на ўвазе, што ў гэтай выбарчай кампаніі кожнаму агітатару прыйдзецца агітаваць адначасова за некалькіх кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. «Звязда». Самае большае, што маглі зрабіць камсамольцы, гэта агітаваць за таварыства. Крапіва.
2. каго. Разм. Пераконваць у чым‑н., схіляць да чаго‑н.; угаворваць. Астатнія [вучні] аднесліся да гуртка з іроніяй, кпілі, бяскрыўдна жартавалі: кожны агітаваў суседа, а сам не запісваўся. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змары́ць, змару, зморыш, зморыць; зак., каго.
1. Давесці да стану знямогі, стомленасці; знясіліць, стаміць. Нарэшце, дзённыя і начныя турботы змарылі хлопцаў, і яны заснулі так моцна, што, мусіць, цяпер іх не разбудзіў бы ні мароз, ні гром. Маўр. Шыковіч вырашыў гаварыць нядоўга, каб не змарыць і так ужо стомленых за дзень людзей. Шамякін.
2. Адолець (пра сон). Віктар урэшце прымоўк, утуліў галаву ў плечы, і мне здалося, што яго змарыў сон. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
важда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм. Доўга займацца якой‑н. справай; корпацца. Косця кінуў важдацца каля сваёй разбітай гарматы і заспяшаўся наперад — камбат паслаў яго даганяць батарэю. Карпюк. Адной рукой.. [Вялічка] доўга важдаўся з жытнім коласам, пакуль дастаў з яго некалькі зярнят. Чорны. // Многа часу аддаваць каму‑, чаму‑н. Столькі.. [хлопцы] важдаліся з.. [Славікам], столькі даравалі ўсяго, а ён вунь якой думкі пра брыгаду. Шамякін. [Герасім:] — Не прывык, ды і не ўмею я з паперкамі важдацца... Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ла́вачка 1, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Разм. Памянш.-ласк. да лаўка 1 (у 1 знач.). [Сынклета Лукічна] ўзышла на ганак з разьбянымі слупкамі-калонкамі і з лавачкамі па баках. Шамякін.
ла́вачка 2, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
1. Разм. Памянш.-ласк. да лаўка 2. Заглянуць у лавачку.
2. перан. Разм. Неадабральны, недазволены занятак, пачынанне; група ўдзельнікаў гэтага занятку, пачынання. Завёў лавачку. Гэта адна лавачка.
•••
Закрыць лавачку гл. закрыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ла́яць, ‑лаю, ‑лаеш, ‑лае; заг. лай; незак., каго-што.
Называць грубымі, зневажальнымі, абразлівымі словамі. [Таццяна:] — Сышліся бабы ды давай сварыцца, лаяць адна адну. Зарэцкі. Калі Мікіта Мікітавіч лаяў сына, дык толькі самымі ўедлівымі, абразлівымі словамі. Карпаў. // Ганьбіць, бэсціць. Усю дарогу Крушынскі горача лаяў кантрабандыстаў. Бядуля. // Дакараць, рабіць вымову. Кірыл пачынаў лаяць сябе ў думках за тое, што прыехаў дамоў. Кавалёў. За прагул .. [Пятра] лаяў дырэктар, выклікалі ў камсамольскі камітэт, дапытваліся, дзе ён быў дзесяць дзён. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
затармазі́ць, ‑мажу, ‑мозіш, ‑мозіць; зак.
1. што і без дап. Спыніць пры дапамозе тормаза; збавіць ход тормазам. Вылецелі пяць матацыклістаў. Яны затармазілі матацыклы, і адзін з іх падбег да людзей. Шамякін. Шафёр.. зрабіў правы паварот, але раптам рэзка затармазіў. Васілёнак.
2. Спыніцца, збавіць свой ход. Каля маста пярэдні грузавік, а за ім і іншыя затармазілі. Мележ. Вагоны ўздрыгануліся і рэзка затармазілі. Няхай.
3. перан.; што. Разм. Затрымаць, зацягнуць развіццё чаго‑н. Затармазіць справу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мабілізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.
1. Правесці (праводзіць) мабілізацыю (у 1, 2 знач.). Бязвусым юнаком быў Антось Галамака, калі ў шаснаццатым годзе мабілізавалі яго ў царскую армію. Чарнышэвіч. Калі пачалася вайна, бацьку і Грышу мабілізавалі адразу, а Юрка астаўся ў акупацыі. Навуменка.
2. перан. Прывесці (прыводзіць) у актыўны стан для дасягнення якой‑н. мэты, выканання якога‑н. задання. Навучаны шматгадовым вопытам, Яраш усё зразумеў і .. мабілізаваў свой спакой і вытрымку. Шамякін.
[Ад фр. mobiliser.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)