дэльфіна́рый, -я, мн. -і, -яў, м.

Комплекс збудаванняў для ўтрымання дэльфінаў з мэтай іх вывучэння, дрэсіроўкі і паказу наведвальнікам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. закінуць.

2. Намякаць на што-н. (разм.).

Я ведаю, куды ты закідаеш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закліна́нне, -я, н.

1. гл. заклінаць.

2. У народных уяўленнях: магічныя словы, якімі заклінаюць (у 2 знач.).

Гаварыць заклінанні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зберажэ́нне, -я, н.

1. гл. зберагчы.

2. мн. Сабраная ў запас сума грошай.

Працоўныя зберажэнні.

Захоўваць зберажэнні ў банку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арагаве́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; зак.

Зацвярдзець, пакрыцца рагавой луской.

Скура арагавела.

|| наз. арагаве́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

архірэ́й, -я, мн. -і, -яў, м.

Агульная назва вышэйшых чыноў праваслаўнага духавенства (епіскапа, архіепіскапа, мітрапаліта).

|| прым. архірэ́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

афармле́нне, -я, н.

1. гл. аформіцца, аформіць.

2. Знешні выгляд, форма чаго-н.

А. вітрын магазіна.

Святочнае а. горада.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

а́хкаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Выяўляць пачуцці (здзіўлення, шкадавання, прыкрасці і пад.), усклікаючы «ах!».

|| наз. а́хканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бемо́ль, -я, мн. -і, -яў, м. (спец.).

Нотны знак, які азначае паніжэнне гуку на паўтон.

|| прым. бемо́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́дгулле, -я, н.

1. Адбіццё гуку, рэха.

2. перан., чаго. Тое, што і водгук (у 4 знач.).

В. вайны.