адгало́с, ‑у, м.

Тое, што і адгалосак. Часта і цяпер у цішы ночы звонкім адгалосам разлягаюцца па балоце гукі гармоніка. Чарот. Спі, змагар! Над магілаю цеснаю Краскі ўзыдуць з пасеяных слёз... Прыйдзе моладзь не раз к табе з песняю, Смела кінуўшы ўдаль адгалос. Васілёк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зая́ўка, ‑і, ДМ ‑яўцы; Р мн. ‑явак; ж.

1. Афіцыяльная заява аб сваіх правах або атрыманні правоў на што‑н. Заяўка на вынаходніцтва.

2. Заява з патрабаваннем чаго‑н., з просьбай аб чым‑н. Заяўка на білеты. Заяўка на матэрыял. Канцэрт па заяўках радыёслухачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звы́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Добра знаёмы, прывычны. Прайшлі чарадою Гады за гадамі, Нязвыклае стала Штодзённым і звычным. Хведаровіч.

2. Які прывык да чаго‑н., звыкся з чым‑н. Да баявой прыгоды звычны, Без меркаванняў і разваг Шынель скідае пагранічнік, Бяжыць з вінтоўкай па слядах. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неадшліфава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Не апрацаваны шліфоўкай. Неадшліфаванае шкельца.

2. перан. Недапрацаваны, недасканалы (пра стыль, твор і пад.). Хоць у Багушэвіча і сустракаюцца часамі нягладкія, неадшліфаваныя вершы, .. усё ж па паэтычнаму майстэрству ніхто з беларускіх паэтаў XIX ст. не можа зраўняцца з Багушэвічам. Івашын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прахо́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Прагулка. Добра-такі па паўдні, вяртаючыся з далёкай праходкі, Руневіч сустрэў на тратуары аднаго з землякоў. Брыль.

2. Спец. Распрацоўка горных вырабатак у пэўным напрамку. Пачалася праходка яшчэ аднаго ствала, калектыў шахцёраў павялічыўся. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́кавы ​1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рака ​1. Ракавая клюшня. □ Прызнацца, і Міколка з бацькам .. да вялікай радасці дзеда баяўся лазіць і па ракавых пячорах. Лынькоў. // Прыгатаваны з ракаў. Ракавы суп.

ра́кавы ​2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рака ​2. Ракавая пухліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ральга́нг, ‑а, м.

Прыстасаванне для транспартавання грузаў; ролікавы транспарцёр. Хлопцы згружалі з платформы дошкі на гару. Двое другіх палонных былі на платформе; Алесь з Андрэем, беручы ад іх дошкі, пускалі па ральгангу ўніз, дзе іх прымалі і складвалі ў штабель чатыры пажылыя немцы. Брыль.

[Ням. Rollgang, ад Rolle — каток і Gang — ход.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раўнале́жны, ‑ая, ‑ае.

1. Размешчаны ў адным кірунку з чым‑н.; які па ўсёй сваёй даўжыні знаходзіцца на роўнай адлегласці ад чаго‑н. Раўналежныя лініі. □ Тут якраз ішла вялікая грунтавая дарога, раўналежная да шашы. Чорны.

2. Які супадае з іншым; аднолькавы. Раўналежныя з’явы. Раўналежныя тэксты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сне́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Есці раніцай. Снедалі рана, як снедаюць звычайна перад дарогай. Брыль. Калі Антаніна прыйшла на поле, Надзя і Волька, выжаўшы ўжо соткі па паўтары, сядзелі на снапах і снедалі. Васілевіч. Маці з бацькам снедалі з намі ў ранні час. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узвалачы́ся, ‑лачуся, ‑лачэшся, ‑лачэцца; ‑лачомся, ‑лачацеся; пр. узвалокся, ‑лаклася, ‑лося; зак.

Разм.

1. З цяжкасцю ўзысці, падняцца куды‑н. Узвалачыся па пагорак. Узвалачыся на пяты паверх.

2. З цяжкасцю падняцца, устаць. [Вера Ігнатаўна:] — Ляжыць .. [старая] ці ходзіць? [Несцер:] — Больш ляжыць. От, узвалачэцца на якую хвіліну і зноў кладзецца. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)