Ра́жа ’дзёран’ (Мат. Гом.), ра́жжа ’тс’ (Ян.). Няясна. Параўн. лат. raža ’ураджай’, паводле Фасмера (3, 492), апошняе з і.-е. *rodi̯ā, звязанае з род1 (гл.). Параўн. таксама рэ́жа ’дзёран’, гл. рэж.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паро́да, -ы, ДМо́дзе, мн. -ы, -ро́д, ж.

1. Разнавіднасць свойскіх жывёл (або раслін), якія адрозніваюцца пэўнымі прыметамі ад жывёл (або раслін) таго ж віду.

Бельгійская п. коней.

Вывесці новую пароду вішань.

2. перан. Разрад, тып людзей, якія адрозніваюцца ад іншых сваім унутраным складам, характарам, абліччам.

Чалавек волатаўскай пароды.

3. Прыналежнасць да якой-н. сацыяльнай групы, саслоўя (уст.).

4. Выкапнёвы мінерал, пласт у зямной кары.

Цвёрдыя пароды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́лік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Невялікае металічнае колца на ножцы стала, крэсла, ложка, раяля для зручнасці перасоўвання.

2. Фарфоравы ізалятар у выглядзе шпулькі для замацавання на ім шнура электраправодкі.

3. Вярчальная частка механізма ў выглядзе невялікага цыліндра, шпулькі (спец.).

4. Тое, што і рол (у 2 знач.).

5. мн. Род канькоў на колцах для катання на гладкай паверхні.

Катацца на роліках.

|| прым. ро́лікавы, -ая, -ае.

Р. падшыпнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пле́мя, пле́ме, пле́мʼе, плеймё, сюды ж пле́менства, племеўство, плямя́, племе́ньне, племянё ’аб’яднанне некалькіх родаў у дакласавым грамадстве’, ’сваякі, радня; дзеці, родзічы; пакаленне; патомства; парода’ (ТСБМ; Яруш.; Нас.; Нік. Очерки; Мат. Гом.; ТС; Карскі 2-3, 183; Кольб.; Сцяшк. Сл.; Жд. 2), на пле́мя ’для атрымання патомства’ (Нар. Гом.), пле́меньрод’ (ТС), пле́меннік, пле́меністы ’здольны да размнажэння’, пле́менніца ’пладавітая жанчына’ (Нас.). Укр. пле́мʼя, рус. пле́мя, племя́, смал. племьё ’племя’; пле́мень ’сям’я, род, радня’, племе́нь ’плямёны’, пле́ме́нье ’сям’я, род, радня’; польск. plemię, чэш. plemeno, ст.-чэш. plémě, славацк. plemeno, арх. plemä; славен. pléme, серб.-харв. пле̏ме, макед., балг. пле́ме. Прасл. зыходнае *pled‑men > *plemęрод, пакаленне, нашчадкі’ (без і.-е. адпаведнікаў), роднаснае аснове *plod‑ ’нашчадкі’ (параўн. рус. плод, плода ’нашчадкі’ — так яшчэ Шымкевіч), — да і.-е. *(s)pel‑ ’калоць, расшчапляць’ (Фасмер, 3, 278; Бязлай, 3, 53; Скок, 2, 681; Махэк₂, 454; Шустар-Шэўц, Этимология–1984, 225–226). Банькоўскі (2, 605), прыводзячы ў якасці адпаведніка ст.-грэч. πλῆθος ’мноства (людзей, прадметаў), лік’, лац. plebs < plēbēs ’народ, натоўп’, магчыма, і літ. pledė́kšnė — пра струк гароху, выводзіць праформу *pledh‑men. Сюды ж пляме́ннік, пле́мениік плімянні́к ’непакладаны кабан’ (віц., ДАБМ, камент., 884), г. зн. пакінуты “на племя” ’на расплод’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

азбуко́ўнік, ‑а, м.

Уст. У старой беларускай і рускай пісьменнасці — род тлумачальнага філалагічнага і энцыклапедычнага слоўніка. Л. Зізаній і П. Бярында не толькі былі знаёмы з Ноўгарадскімі азбукоўнікамі, але і карысталіся імі пры ўкладанні сваіх слоўнікаў. Суднік. Да асобных помнікаў прыкладаліся цэлыя слоўнічкі — так званыя азбукоўнікі, пазней — алфавіты, а затым лексіконы. Шакун.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

роданача́льнік, ‑а, м.

1. Продак, ад якога вядзе свой пачатак які‑н. род. На грудзях у .. [генерала] быў цэлы музей крыжоў, медалёў і розных цацак, што вядуць свой пачатак яшчэ з таго часу, калі роданачальнікі нашых продкаў фарсілі ў фартушках і звярыных шкурах. Колас.

2. перан. Той, хто паклаў пачатак развіццю чаго‑н., заснавальнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сорт, ‑у, М сорце, м.

1. Тое, што і гатунак. Мука першага сорту.

2. Разнавіднасць якой‑н. культурнай расліны, якая адрозніваецца ад іншых раслін гэтага ж віду якімі‑н. каштоўнымі ў гаспадарчых адносінах уласцівасцямі. Высокаўраджайныя сарты пшаніцы.

3. Разм. Від, род каго‑, чаго‑н. У Мінску дактары добрыя. Першага сорту спецыялісты. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

э́пас, ‑у, м.

1. Апавядальны род мастацкай літаратуры (у адрозненне ад драмы і лірыкі). Разведваючы новае, лірыка тым самым пракладвае шлях для драмы і эпасу, якія закліканы стварыць шырокія карціны грамадскага жыцця. Ярош.

2. Сукупнасць народных песень, паданняў, паэм, аб’яднаных агульнай тэмай, агульнай нацыянальнай прыналежнасцю, храналогіяй і пад. Гераічны эпас. Былінны эпас.

[Ад грэч. épos — слова, апавяданне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гладь

1. гладзь, род. гла́дзі ж., ро́ўнядзь, -дзі ж.;

2. (род вышивки) гладзь, род. гла́дзі ж.;

тишь да гладь цішыня́ ды супако́й.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гон м.

1. охотн. гон, род. го́ну м.;

2. (отрезок полосы пашни) го́ні, род. го́ней ед. нет, ганкі́, род. гано́к ед. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)