стылізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

Надаць (надаваць) чаму-н. прыкметы, рысы якога-н. стылю, выбранага за ўзор.

С. арнамент.

|| наз. стыліза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сцяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Пра ўсё, многае: цягнучы, несучы, сабраць у адно месца.

С. хвораст у кучу.

2. Знасіць (разм.).

С. касцюм за сезон.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

та́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Ручная каляска, якую возяць, трымаючы за ручкі і штурхаючы перад сабой.

Вазіць цэглу на тачцы.

|| прым. та́чачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тра́пеза, -ы, ж.

Агульны стол для яды ў манастыры, а таксама прыём яды за такім сталом і сама яда.

|| прым. тра́пезны, -ая, -ае.

Т. стол.

Манастырская трапезная (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шаба́ш, -у́, м. (разм.).

1. Заканчэнне работы, перапынак для адпачынку.

Гудок паклікаў на ш.

2. у знач. вык. Скончана, даволі.

Я за такое больш брацца не буду, ш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экстраардына́рны, -ая, -ае (кніжн).

Надзвычайны, які выходзіць за межы звычайнага, рэдкі; проціл. ардынарны.

○

Экстраардынарны прафесар (уст.) — пасада ў навучальнай установе, якую займаў звышштатны прафесар.

|| наз. экстраардына́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папільнава́ць сов.

1. постере́чь, посторожи́ть, покарау́лить;

2. (поглядеть за кем-л.) посмотре́ть, присмотре́ть, последи́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

красне́ть несов., прям., перен. чырване́ць;

про́волока красне́ет от нака́ла дрот чырване́е ад напа́лу;

черепи́чная кры́ша красне́ет среди́ дере́вьев дахо́ўка чырване́е сяро́д дрэў;

красне́ть за кого́-л. чырване́ць за каго́-не́будзь;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прынцыпо́васць, ‑і, ж.

Паслядоўнае правядзенне і прытрымліванне пэўных прынцыпаў. Любіў .. [Доўнар] Пазняка за сціпласць, за выразную строгую прынцыповасць, за шчырую патрэбу служыць партыі, за бездакорнасць у рабоце. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зява́ць I несов., разг. зева́ть;

з. фігу́ру за фігу́рай — шахм. зева́ть фигу́ру за фигу́рой

зява́ць II несов., обл. (громко кричать) ора́ть, зева́ть;

з. на ўсё го́рла — ора́ть (зева́ть) во всё го́рло

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)