індывідуа́льнасць ж., в разн. знач. индивидуа́льность;
і. я́касцей — индивидуа́льность ка́честв;
я́рка вы́яўленая і. — я́рко вы́раженная индивидуа́льность;
абаро́на чалаве́чай ~ці — защи́та челове́ческой индивидуа́льности
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
аганёк, ‑нька, м.
Пакаёвая травяністая расліна, якая найчасцей цвіце ярка-чырвонымі кветкамі. Гэта прасторная святліца з мноствам фікусаў, аганькоў, руж, пальмаў, якімі былі застаўлены ўсе вокны і палавіна падлогі, і была [Сашына кватэра]. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
камі́нак, ‑нка, м.
Выемка ў печы, дзе раскладалі агонь для асвятлення хаты. Добра помніцца Галі: на чорным камінку Аж да ранку гарэлі ўсю ноч смалякі. Гілевіч. Ярка на камінку Смольны корч палае. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
грана́тнік, ‑а і ‑у, м.
1. ‑а. Паўднёвае фруктовае дрэва або куст сямейства гранатавых з ярка-чырвонымі кветкамі; гранат 1. / ‑у; у знач. зб. Пасадка гранатніку.
2. ‑у; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бірузо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да бірузы; з бірузой, зроблены з бірузы. Бірузовы пярсцёнак.
2. Падобны на бірузу колерам; блакітнаваты. Цёмна-сінія хвалі .. становяцца то ярка-ізумруднымі, то бірузовымі. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
С’яць ’ззяць, зіхацець’ (Пятк. 2), зьяць (źjać) ’блішчэць, ільсніцца’ (Тур.), ст.-бел. сьѧти ’тс’ (Альтбаўэр). Параўн. укр. ся́ти ’ззяць’, рус. зьять ’тс’, серб.-харв. сја̏ти ’тс’, макед. сјае ’тс’. Прасл. *sьjati ’ярка свяціць, блішчэць, прамяніцца’ (Борысь, Etymologie, 576). Гл. сіяць, ззяць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гарэць / ярка: палаць, палыхаць / вялікім полымем: шугаць / слаба: курэць
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
кара́лавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да карала (у 1 знач.); утвораны з каралаў. Каралавыя паліпы. Каралавы рыф. // Зроблены з каралаў (у 2 знач.). Каралавы бранзалет.
2. Ярка-чырвоны, колеру карала. Каралавыя губы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
размалява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак.
Разм.
1. Неадабр. Нафарбаваць сабе твар ярка і груба; нагрыміравацца. [Матруна:] — Калі так, дык чаго ж тады размалявалася? Хочаш яшчэ каму-небудзь спадабацца? Зуб.
2. Пачаць многа маляваць; захапіцца маляваннем.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакапа́цца, ‑а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; зак.
Капацца некаторы час. Пакапацца ў пяску. Пакапацца на агародзе. □ Эма пакапалася ў шуфлядах, дастала старыя некалі ярка-чырвонага колеру туфлі. Ракітны. Лабановіч пакапаўся ў сваіх кнігах і адабраў дзве. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)