до́мысел, ‑слу, м.

Здагадка, заснаваная на меркаваннях, дапушчэннях. Часткова па памяці, часткова па расказах, а можа і домыслах людзей у .. [Валінай] свядомасці назаўсёды склаўся гэты незвычайны малюнак. Няхай. // Мастацкі вымысел, выдумка. Побач з мастацкімі домысламі ў гэтай драме шырока выкарыстоўваюцца і дакументальныя матэрыялы. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разла́пісты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які раскінуўся шырока ў розныя бакі (пра дрэвы, галлё, карэнне). Зямлянкі былі пабудаваны так, што іх адразу нельга было ўгледзець, — глыбока ў зямлі, пад разлапістымі дрэвамі. Шчарбатаў. У высокім разлапістым папаратніку, у малых ялінах яшчэ трымаўся туман. Федасеенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

светлячо́к, ‑чка, м.

Памянш.-ласк. да святляк; тое, што і святляк. Бацька разгарнуў насоўку ў цемені, і светлячкі заззялі белым халодным святлом. Пальчэўскі. // звычайна мн. (светлячкі́, ‑оў); перан. Пра бляск вачэй. У яго [Колышава] чыстых, адкрытых шырока вачах успыхвалі цікаўныя і неспакойныя светлячкі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тара́шчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; незак., што.

Разм. Шырока раскрываць (вочы); здзіўлена або спалохана глядзець на што‑н. Васіль Грыбок тарашчыў крыху лупатыя бясколерныя вочы з бесцырымоннай нахабнай цікаўнасцю. Шамякін. Яня глядзіць, як тата працягвае дзеду грошы, і ажно вочы тарашчыць ад здзіўлення. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Калу́ша ’чаромха’ (Сцяшк. Сл.). Мясцовая трансфармацыя больш шырока вядомага калакалуша. Хаця, магчыма, неабходна меркаваць пра непасрэднае ўтварэнне суфіксам ‑ух‑а ад кал ’гразь, балота’? Гл. усю праблематыку пад калакалуша.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́зех, ‑у, м.

Міжвольны глыбокі ўдых і выдых з шырока разяўленым ротам, а таксама гук, які ўзнікае пры гэтым; зявок. Я веру поўдню. Казкі не лапоча ён І позехам даўгім не крывіць рот, А моўчкі ўсмак працуе заклапочана Ды рукавом з ілба сцірае пот. Бураўкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сак 1, ‑а, м.

Жаночая вопратка тыпу кароткага прасторнага паліто. [Тэкля] была апранута ў чыстую доўгую спадніцу і дабротны суконны сак. Краўчанка.

[Фр. sac.]

сак 2, ‑а, м.

Рыбалоўная снасць у выглядзе сеткі, нацягнутай на абруч. Шырока ўжываліся на Беларусі .. сеткавыя мяшкі, .. прывязаныя да абруча (сакі, падсакі). «Помнікі».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Агульная назва натрыевых солей вугальнай кіслаты, якія шырока выкарыстоўваюцца ў тэхніцы, медыцыне, быце. Крышталічная сода.

•••

Кальцыніраваная сода — бязводны вуглякіслы натрый.

Каўстычная сода — тэхнічная назва едкага натру.

Пітная сода — ачышчаны двухвуглякіслы натрый, белы парашок, які ўжываецца ў медыцыне і кулінарыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раздо́р ’драўляныя вілы’ (барыс., Сл. ПЗБ), рус. дыял. раздо́р ’расшчэпленае дрэва’, ’заезд пры аранні’, ’стан, калі дзве ліны (у бурлакоў) шырока разыходзяцца ў розныя бакі’. Ад раз- і драіць, дзерці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Непрыты́ка ’недатыка’ (Мядзв.), параўн. рэдкае ўкр. непритика ’беспрытульны, валацуга’ (Грынч.). Мясцовае ўтварэнне на аснове дзеяслова прытыкацца ’дакранацца’ (гл. тыкаць) па шырока вядомай мадэлі слоў тыпу недатыка, незачэпа, рус. недотрога і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)