Про́стка ’месца, размытае і залітае вадой’ (Ян.), ’прамая пратока паміж двух выгібаў ракі’ (ТС), ’ход ракі па цячэнні, прастора’, ’выпростваючая пратока, якая прарывае намыўны перашыек’ (басейн Дняпра) (Яшк.). Да просты ’прамы, роўны’. Гл. яшчэ прость.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жаро́лка ’шыбеніца’ (ЭШ). Параўн. рус. дан., цвяр. жере́лка, жерёлка ’каўнер’, кур., маск., куйбыш. ’бусы’. Відаць, той самы семантычны ход, што ў фраземе сталыпінскі гальштук ’кара праз павешанне’. Корань прадстаўлены ў жарало́ (гл.) са знач. ’горла’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́вернуты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад вывернуць.

2. у знач. прым. Павернуты, пахілены, выведзены з нармальнага стаячага становішча (пра што‑н. укапанае ў зямлю). Трактарысту прыходзілася даваць задні ход і адкідваць вывернуты пень убок. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нау́тхаць ’загадзя мець на ўвазе’ (Мядзв.). Відаць, з на- і утхаць ’унюхаць, пачуць’, вытворнае ад тхаць ’веяць, дыхаць’, параўн. фразеалагізмы трымаць нос па ветру ’адчуваць, куды схіляюцца справы’, чуць, куды вецер дуе ’прадбачыць ход спраў’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хада, хадзьба, ход, паходка, ступа, поступ

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

падко́п, -пу м.

1. (действие) подко́п;

2. (подземный ход) подко́п;

3. перен., разг. (происки) подко́п, подры́в, ко́зни ед. нет;

рабі́ць п. — стро́ить ко́зни

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пракапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны іо́паны; зак., што.

1. Зрабіць што-н., капаючы ў даўжыню, у глыбіню.

П. канаву.

2.

Капаючы, прайсці наскрозь.

П. падземны ход.

3. Правесці які-н. час капаючы.

Пракапаў увесь дзень.

|| незак. прако́пваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).

|| наз. прако́пванне, -я, н. (да 1 і 2 знач.) і прако́пка, -і, ДМ -пцы, ж. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уве́рх, прысл.

1. У вышыню, увысь; у напрамку да верхняй часткі чаго-н.

Полымя ўзвіваецца ў.

Сцежка вяла ў. на ўзгорак.

2. Унутраным бокам наверх ці ніжняй часткай прадмета ўгору.

Вывернуць кажух у. шэрсцю.

На беразе ляжала лодка ў. дном.

3. У напрамку да вытоку ракі, супраць цячэння.

У. па Дняпры.

Уверх дном (разм.) — не так, як трэба (пра ход спраў, парушэнне звычайнага парадку).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыспе́тчар, ‑а, м.

Работнік, які рэгулюе рух транспарту або ход работы прадпрыемства з аднаго цэнтральнага пункта. На пульце кіравання, ля якога сядзіць дыспетчар і які аддалены на многа метраў ад варот шлюза, ёсць ключ аўтаматычнага кіравання са шкалой. «Маладосць».

[Англ. dispatcher.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Манту́лаход гульні ў баланты (у цуркі)’, манту́ліць ’біць, гуляць’ (ТС). Рус. перм. дать мантулу кому‑либо ’ўдарыць каго-небудзь’. Паводле Цыхуна (Бел.-укр. ізал., 86), семантычна найбольш блізка лексема стаіць да рум. mântuióla ’заканчэнне’, ’збаўленне, вызваленне, уратаванне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)