траві́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Разм. Адно каліва травы, адна травіна. [Сілівон:] — Хіба ўцячэш ад зямлі гэтай, на якой кожная сцежка табой ходжана, кожная травінка тваёй рукой аблашчана... Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
касе́ц, касца, м.
Той, хто косіць (травы, збажыну). Лёгка і хораша, спраўна і спорна ідуць у пракосе сапраўдныя касцы. Брыль. Па пояс трава парасла за ракой. Чакае касца яна з вострай касой. Муравейка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ку́сцік, ‑а, м.
Памянш. да куст (у 1, 2 знач.); невялікі куст. Кусцік травы. □ У лесе егер Дзямід ведаў кожны кусцік, кожную птушку, кожнага звера з усімі яго звычкамі і норавамі. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няўдо́біца, ‑ы, ж.
Зямля, малапрыгодная для пасеваў сельскагаспадарчых культур. Год на год не прыходзіцца: узяткі мёду залежаць ад таго, што расце на бліжніх палях і як родзяць травы на заросшай кустоўем няўдобіцы. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паадпуска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Адпусціць усіх, многіх або ўсё, многае. Паадпускаць дзяцей на каток. Паадпускаць супрацоўнікаў у адпачынак. Паадпускаць палонных. Мужчыны паадпускалі бароды. □ Паадпускалі коням церассядзёлкі, падкінулі свежай травы. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прымя́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прымяць.
2. у знач. прым. Які прымялі; трохі змяты. На тым месцы, дзе .. [Ніна] ляжала, цяпер застаўся след прымятай травы ды кусток спелых расціснутых суніц. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чарнакры́лы, ‑ая, ‑ае.
У якога чорныя крылы; з чорнымі крыламі. Чаго ляціш ты, шпак чарнакрылы, На чорны лес, на гарбы праталін, Калі яшчэ спіць сам бог Ярыла І травы, збуджаныя, не ўсталі? Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цяві́на, ‑ы, ж.
Сцябліна травы; травінка. Зялёная цявіна мятліцы. / У параўнанні. Францкевіч, абняможаны і вялы, стаў, як цявіна. Чорны. На .. камені стаяла босая дзяўчынка. Гадоў мо з пятнаццаць ёй было. Тоненькая, як цявіна. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зжу́хнуць, ‑не; зак.
Страціць яркасць, пацямнець, стаць жухлым (пра колеры, фарбы). // Страціць свежасць, пасохнуць (пра лісце, траву). Травы няма: тая, што сям-там узрасла — ..зжухла і зжоўкла. Яно і не дзіва — лета было сухое. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раздо́льна, прысл.
1. Прысл. да раздольны.
2. безас. у знач. вык. Пра наяўнасць шырокай прасторы, раздолля. За акном было раздольна і хораша. Арабей. Шоўк травы сытым статкам калгасным прымят. Пастуху тут раздольна і весела. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)