паміна́ць несов., в разн. знач. помина́ть;

п. до́брым сло́вам — помина́ть до́брым сло́вом;

не п. лі́хам — не помина́ть ли́хом;

а́й як зва́лі — помина́й как зва́ли

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ве́тлы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і ветлівы. І рухам ветлай гаспадыні Марына з лавы пыл змяла. Колас. Усе яны ўжо ведалі Міколку, сустрэлі яго ветлым словам. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

востра... (а таксама вастра...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая на значэнню адпавядае: а) слову «востры», напрыклад: востраканцовы, востравугольны; б) словам «вельмі», «надта», «надзвычай», напрыклад: вострадэфіцытны, востразаразны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зма́лку, прысл.

Разм. З малых гадоў; з маленства. У вёсцы Патрэба.. хлопца змалку называлі Гануліным Толікам. Брыль. — Трэба змалку прывучаць сябе да цяжкасцей, адным словам, загартоўвацца. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неда...

Складаная прыстаўка, якая надае дзеясловам і вытворным ад іх словам значэнне непаўнаты, недастатковасці дзеяння, неадпаведнасці патрэбнай норме, напрыклад: недабачыць, недаесці, недаважыць, недашыць, недабраць, недасеяць, недарабіць, недаацаніць, недаспелы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нова... (а таксама кава...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: 1) не старажытны, напрыклад: новагрэчаскі, новалацінскі, новазаветны; 2) упершыню, нядаўна, напрыклад: новапабудаваны, нованароджаны, нованаселены.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́ўпрыца ’пупышка’ (Шат.). Няясна. Магчыма, звязана з папярэднім словам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дысцыплі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж. (часта з іран. адценнем).

Памянш.-ласк. да дысцыпліна. Ну і дысцыплінка! □ — Адным словам дысцыплінка, і носа не вешаць. — Ёсць, таварыш сакратар, дысцыплінка! Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

празо́рца, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю), ж.

Чалавек, надзелены здольнасцю яснабачання. [Маці] ведала, што гэтак усё і будзе. Словам — яна — празорца. Масарэнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суге́стыя, ‑і, ж.

1. Уздзеянне на волю чалавека з мэтай унушыць яму якія‑н. думкі, перакананне пачуцці.

2. Метад псіхатэрапіі — мэтанакіраванае ўздзеянне словам на псіхіку хворага пры яго лячэнні.

[Лац. suggestio — унушэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)