пазакла́сны, ‑ая, ‑ае.
Які праводзіцца не ў класе, не ў час урокаў. [Настаўніца] прынесла ў школу многа новага, свежага, цікавага, ажывіла пазакласную работу. Шамякін. Максім пайшоў у гімназію. Бацька і тады кіраваў яго пазакласным чытаннем, спыняючыся на класіках рускай і зарубежнай літаратуры. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эпале́т, ‑а, М ‑леце, м.
У дарэвалюцыйнай рускай і некаторых іншаземных арміях — парадны афіцэрскі пагон, упрыгожаны махрамі, пазументамі і пад. [Юрага] быў апрануты ў сіні шынель з бліскучымі эпалетамі, на галаве ківер з султанам, шабля пры баку і звонкія шпоры на абцасах. С. Александровіч.
[Фр. épaulette ад épaule — плячо.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апры́чніна, ‑ы, ж.
1. Сістэма надзвычайных мерапрыемстваў, ажыццёўленых Іванам IV для разгрому баярска-княжацкай апазіцыі і ўмацавання Рускай цэнтралізаванай дзяржавы.
2. Спецыяльнае войска Івана IV, якое высочвала і выкараняла «крамолу».
3. Землі, якія былі адабраны Іванам IV у баяр і знаходзіліся ў яго кіраванні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карабе́йнік, ‑а, м.
Даўней — дробны гандляр, які разносіў па вёсках свае тавары (мануфактуру, кнігі, дробныя рэчы асабістага ўжытку і інш.). Праходзілі праз Пасадзец розныя людзі: дзегцяры,.. карабейнікі-пешаходы. Бядуля. А ў кузаве сапраўды поўна тавараў, больш, чым у таго карабейніка ў вядомай рускай песні. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асо́бнасць, ‑і, ж.
1. Адметнасць, асаблівасць чаго-н; своеасаблівасць. У памяці чытача затрымалася колькі новых імён і ясней адзначыліся асобнасці літаратурных твораў цікавейшых папярэднікаў пісьменнікаў. Багдановіч.
2. Самастойнасць, адасобленасць. Асобнасць [пісьмовай мовы Вялікага княства Літоўскага] ад царкоўнаславянскай, старарускай і рускай літаратурнай моў у сённяшнім разуменне гэтага слова відочная. Чамярыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аксельба́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Наплечны шнур на мундзіры як прыналежнасць формы некаторых ваенных чыноў у дарэвалюцыйнай рускай арміі і ў арміях некаторых зарубежных краін. Тонкі афіцэр з аксельбантамі, і доўгай прылізанай галавой падышоў да стала, пасунуў вялікае крэсла і сеў. Самуйлёнак. // Наплечная нашыўка на адзенні лакеяў.
[Ням. Achselband.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асве́тнік, ‑а, м.
1. Той, хто пашырае веды, асвету. Полацк — радзіма вядомага культурнага дзеяча Беларусі 16 стагоддзя, асветніка і гуманіста, першадрукара Францыска Скарыны.
2. Прадстаўнік заходнееўрапейскай прагрэсіўнай ідэалогіі 17–18 стст. Французскія асветнікі. // Прадстаўнік рускай і славянскай перадавой грамадскай думкі 18–19 стст. Рэвалюцыйныя рускія асветнікі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Аб’я́ва (БРС), аб’явіць — калька з рускай объявить, объявление. Параўн. объяўленьне (Яруш.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Інстыту́т (ТСБМ), інсціту́т (Сцяшк. МГ). У пачатку XX ст. (Гіст. лекс., 241) з рускай (Крукоўскі, Уплыў, 77), дзе ўпершыню ў помніках 1771–1773 гг. (Біржакова, Очерки, 363). У рускай з франц. institut, якое ўзыходзіць да лац. institutum ’устанаўленне, установа’ (Шанскі, 2, I, 87).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абязлі́чка (БРС) < рус. обезличка (да лицо). Новае запазычанне з рускай сацыяльнай тэрміналогіі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)