Ашчаджа́ць ’эканоміць, адкладаць у запас’ (КЭС, лаг.), ашчадны ’беражлівы’ (БРС, Гарэц.), ашчэдны (Касп., КЭС, лаг.), укр. ощажати, ощадний, польск. oszczędzać, oszczędny, oszczędač, чэш. дыял. oščadať se ’скупіцца’. Да прасл. ščediti, параўн. шчадзіць ’берагчы’, шчадны ’беражлівы, эканомны’; цэнтральнаславянскі арэал сведчыць, магчыма, пра інавацыю з цэнтрам хутчэй за ўсё на польскай тэрыторыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ла́зік ’той, хто ўсюды лазіць, сваволіць, верхалаз’ (міёр., З нар. сл.). Малапольск. łazik ’бадзяга, здольны і ўкрасці што-небудзь’, у літаратурнай мове — новае, але ёсць некалькі вытворных. Відаць, бел. лексема запазычана з польскай мовы на ўсходніх крэсах. Утворана ад дзеясл. łazić пры дапамозе суф. ‑ik (Слаўскі, 5, 68). Гл. лазікаваць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пся́рка ’амарант, Amaranthus caudatus L.’ (Інстр. 2, Кіс.). Да пёс. Ад гэтай асновы ўтвараюцца назвы непрыдатных да чалавека, пустазеллевых або атрутных раслін. Параўн. рус. пешка ’паслён, Solanum nigrum L.’, польск. psinka ’тс’, укр. псярка ’малачай, Euphorbia’ і г. д. Спалучэнне ‑сл‑ паказвае на магчымасць запазычання з польскай, але дакладная крыніца невядомая.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Снедзік ‘гусіная цыбуля жоўтая, Gagea tutea Ker.-Gaevl.’ (гродз., Кіс.). Укр. сні́док ‘тс’, рус. дыял. снедо́к ‘маркоўнік’. З польск. śniedek, śniadek ‘гусіная цыбуля’. Паводле Махэка₂ (564), польскае слова (чэш. snědek з польскай) ад кораня *sněd‑ (гл. снедаць), г. зн. ‘ядомы’, паколькі цыбуліны гэтых раслін ядуць. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 335.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трайча́ткі ’Стажары’ (шчуч., Сл. ПЗБ), аднак, зыходзячы з ілюстрацыі да слова (тры зоркі радком ідуць, адна каля аднае), гэта Арыён (а не Плеяды). Відаць, можна гаварыць аб уплыве польскай мовы, параўн. дыял. trojaki, trójki, trzy jutrzenki, trzy gwiazdy w kupie — назвы, звязаныя з лічбай тры (Купішэўскі, Słownictwo, 92–93), гл. трайчак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вятро́ўкі ’басаножкі’ (Сцяц., Нар., Сцяц., З нар. сл., Жд.); ’жаночыя туфлі з адкрытай пяткай’ (Інстр. I, Сцяшк. МГ). Запазычана з польскай мовы; гл. Сцяц., Нар., 152; Крамко, З нар. сл., 85 (у апошняга «ў перыяд да 1939 г.»). Геаграфія слова (толькі заходняе) на карысць гэтай думкі. Параўн. польск. wiatrówka ’летняе адзенне’ (Верш. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нату́ра ’характар’ (Яруш., Некр., Бяльк., Пятк. 2, Сл. ПЗБ, ТС), ’прырода, характар’ (Рам., Гарэц.), ’упартасць’ (Нас.), ст.-бел. натура ’прырода; характар’ (1580 г.) < ст.-польск. natura (з 1461 г.) < лац. natura ’прырода, характар і інш.’ (Булыка, Лекс. запазыч., 139). Гл. таксама Кюнэ (Poln., 90), які лічыць сучаснае бел. натура запазычаннем з польскай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абра́за (Нас., Бяльк., Яруш., КЭС), укр. образа, польск. obraza < ob‑raza да raziti. Параўн. уразіць, уражліва і г. д. Магчыма, арэальная інавацыя. Не выключана таксама беларускае і ўкраінскае запазычанне з польскай мовы, дзе захавалася першаснае канкрэтнае значэнне (obrażać ’абражаць’ і ’пашкоджваць’). Параўн., аднак, ст.-бел. образити ’паражаць, удараць’ і ’абражаць’ (Нас. Гіст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абцэ́сам ’хутка, імкліва’ (Сцяшк. МГ) < лац. праз польскае obcesem. Гл. польск. obces, obcesem, obcesowy (Брукнер, 369). Запазычанне нядаўняе. Да XVIII ст. у польскай мове толькі obces < лац. obsessus ’шалёны, у якім д’ябал сядзіць’. На карысць польскага пасрэдніцтва тая ж фанетычная адаптацыя (bc < bs) і той факт, што значэнне ўзыходзіць да царкоўнай тэрміналогіі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раке́та ’напоўнены піратэхнічнай сумессю снарад’, ’лятальны апарат з рэактыўным рухавіком’ (ТСБМ). Запазычанне праз ням. Rakete (хаця пасрэдніцтва рускай ці польскай моў уяўляецца ў такой жа ступені магчымым, параўн. польск. rakety “do grania”, XVIII ст.) з італ. roccetta/rochetto (< rocca ’верацяно’); гл. таксама Фасмер, 3, 438; Чарных, 2, 97; Скок, 3, 102; Махэк₂, 507.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)