Жыбінце́й ’прыстасаванне для асвятлення лучынай’ (Сл. паўн.-зах.). З літ. žibiñčius ’тс’. Параўн. ст.-бел. (з 1519 г.) жибентяй ’асоба, адказная за асвятленне і ацяпленне’ < літ. žibintojas. Карскі, Труды, 390; Яблонскіс, 268; Гіст. лекс., 148.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Людзя́ць1 ’гасцяваць’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Балтызм (калька), параўн. літ. žmonė́tis ’тс’ < žmónės ’людзі’.

Людзя́ць2, людзя́цца ’жыць, апранацца па-людску’ (воран., Сл. ПЗБ). Відавочна, таксама ўтворана паводле літ. žmõginti ’ачалавечваць’, žmonė́tis ’кантактаваць з людзьмі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́жыць1 экспр. ‘прымушаць рабіць’ (шальч., Сл. ПЗБ). Магчыма, балтызм, параўн. літ. tū́žti ‘лютаваць, даводзіць да шаленства’, як і аманімічнае ты́жыць ‘хлусіць, гаварыць абы-што’ (там жа), параўн. літ. taũzyti ‘балбатаць, несці лухту’, што няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крыха́ ’нязначная колькасць’ (ТСБМ, Сержп. Ск.). Укр. криха, рус. кроха, ст.-рус. кръха ’тс’. Параўн. літ. krušà ’град’, лат. krusa ’тс’, літ. krùšti ’крышыць’. Іншыя індаеўрапейскія паралелі менш верагодныя (Бернекер, 1, 630; Траўтман, 143; Фрэнкель, 302).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляпе́за ’нязграбны, непаваротлівы чалавек’ (даўг., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. lapė́ža ’някемлівы, павольны, мешкаваты чалавек’, lepeĩzeris ’павольны, вялы; разваліна, руіна-чалавек’. Грынавяцкене (там жа, 2, 720) прыводзіць літ. адпаведнік, семантычна тоесны, але які фармальна адрозніваецца (lepérza).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стумі́кла ‘ціхмяны, стрыманы чалавек’ (Сл. рэг. лекс.). Балтызм, у якасці крыніцы магчыма літ. stumìklis ‘штурхач’, што адпавядае разм. таўкач, папіхайла (пра інертнага чалавека), да семантыкі параўн. літ. stùmti ‘штурхаць, закрываць на засаўку’ (Цыхун, Зб. Мальдзісу, 402).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ва́йда ’сварка’ (КЭС). З літ. vaĩdas ’тс’. Параўн. вайдаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карна́ ’ліпавая кара’ (Сл. паўн.-зах.). З літ. karna.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ке́рапла ’нязграбны чалавек’ (Непакупны). З літ. keripla ’бясформеннае стварэнне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нярэ́па ’гультай’ (Сцяшк. Сл.). Запазычана з літ. пегёра ’абжора’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)