ёмкі, -ая, -ае.

1. Зручны ў карыстанні (пра рэч).

Ё. інструмент.

2. Зграбны, добра складзены (пра чалавека; разм.).

|| наз. ёмкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уле́жна, безас., у знач. вык.

Добра, утульна ляжаць.

Хоць не ўежна, дык у. (хоць не дастаткова яды, затое можна спакойна паляжаць; прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

превосхо́дно нареч. ве́льмі до́бра; (чудесно) цудо́ўна; (отлично) выда́тна; (необыкновенно) надзвыча́йна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ве́льмі, прысл.

Надта, у вялікай ступені.

В. цікавая кніга.

Было в. горача.

Не в. (што) (не зусім добры, так сабе; разм.). В. добра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мнагаво́дны, -ая, -ае.

1. Паўнаводны (пра рэкі, вадаёмы).

Мнагаводныя рэкі Сібіры.

2. Багаты вадой; які добра арашаецца.

М. край.

|| наз. мнагаво́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абмазгава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны; зак., што (разм.).

Старанна абдумаць што-н.

Гэтае пытанне трэба добра а.

|| незак. абмазго́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзю́бнуць, -ну, -неш, -не; -ні і дзюбану́ць, -ну́, -не́ш, -не́, -ні́; зак.

1. гл. дзюбаць.

2. Выпіць спіртнога (разм.).

Добра дзюбнулі на вяселлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сухалюбі́вы, -ая, -ае.

Пра расліны: які добра пераносіць сухое паветра і сухія глебы, прыстасаваны да жыцця ў засушлівых мясцовасцях.

|| наз. сухалюбі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напрасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак.

1. што. Выпрасаваць добра, акуратна.

Н. сукенку.

2. чаго. Выпрасаваць нейкую колькасць чаго-н.

Н. бялізны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

увары́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., ува́рыцца; зак.

1. Добра зварыцца.

Грыбы ўварыліся.

2. Паменшыцца ад уварвання.

Мяса ўварылася.

|| незак. ува́рвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)