прамаўча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
1. Не адказаць, ухіліцца ад адказу. — А дзе ж бацька твой і брат? — прагаварыў разгублены Міхась. — Толя прамаўчаў. Якімовіч. [Хадоська] прамаўчала: знарок стала корпацца ў возе, быццам ладавала пасцель. Мележ.
2. Маўчаць некаторы час. Прамаўчаць увесь вечар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ранава́та, прысл.
Разм. Крыху рана. — Ці не ранавата, Іван Нічыпаравіч, — гаварыў Барташэвіч, устаючы з пасцелі. Апіраючыся на палку, ён прайшоўся па склепе. Якімовіч. — А курыць, брат, яшчэ ранавата, — сур’ёзна сказаў Толя заўчаснаму кавалеру, які і так зачырванеўся да вушэй. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стрые́чны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца ў сваяцтве па дзеду ці бабцы з дзецьмі іх сыноў або дочак; дваюрадны. Стрыечны брат (сын дзядзькі або цёткі). □ За .. [Ганьку] заступаюцца стрыечныя сёстры: — А вам [дзеду] там цесна, лежачы на печы? Абы чапляцца да дзіцяці. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
удзе́льнік, ‑а, м.
Той, хто прымае ўдзел у чым‑н. Удзельнікі нарады, панурыя, незадаволеныя, не спяшаючыся, выходзілі з кабінета. Марціновіч. Быў канец жніўня — час, калі спяшаліся на вучобу студэнты, вярталіся ўдзельнікі шматлікіх экскурсій. Даніленка. Мой брат — камсамолец, Удзельнік вайны. Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ха́барніцтва, ‑а, н.
Злачынства, звязанае з атрыманнем службовай асобай хабару, або дача ёй хабару. Хабарніцтва караецца законам. □ [Казік:] — Ну тут.. [войт] разгарнуўся ва ўсю шыр — квітнее, брат, і хабарніцтва, і нахабнасць, і самавольства, а пан войт плавае, як сыр у масле. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
моло́чный мало́чны;
моло́чное хозя́йство мало́чная гаспада́рка;
моло́чная торго́вля мало́чны га́ндаль;
моло́чное стекло́ спец. мало́чнае шкло;
моло́чный брат уст. мало́чны брат;
моло́чная сестра́ уст. мало́чная сястра́;
моло́чная кислота́ хим. мало́чная кіслата́;
моло́чная ку́хня мало́чная ку́хня;
моло́чная спе́лость с.-х. мало́чная спе́ласць;
моло́чная фе́рма мало́чная фе́рма;
моло́чное произво́дство мало́чная вытво́рчасць;
моло́чные же́лезы анат. мало́чныя зало́зы;
моло́чные зу́бы анат. мало́чныя зу́бы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
браце́нік, ‑а, м.
Абл. Дваюрадны брат (рэдка — родны). На двор да Якава з’язджаецца сваяцтва з далёкіх вёсак: дзядзькі, цёткі, браценікі, ля вазоў стаяць, кураць, гутараць. Галавач. У нядобры час даведаўся герой наш [Іван], што браценік яго родны, адпушчаны з войска, падпусціў яму канкурэнцыю. Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дурэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.
1. Забаўляцца, сваволіць, дурыцца. Некалькі хлапчукоў-падлеткаў дурэлі, ганяючыся адзін за адным на прасторным ганку клуба, асветленым гірляндай электралямпачак. Хадкевіч. — Ну, Ігнат, глядзі, брат, Не дурэй, вучыся. Колас.
2. Разм. Прыходзіць у стан адурэння; ачмурацца. Дурэць ад пахаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
не́хрысць, ‑я, м.
Разм.
1. Уст. Чалавек нехрысціянскай веры, а таксама чалавек, які не верыць у бога.
2. Лаянк. Бессаромны, бессардэчны чалавек. [Шаройка:] — Ну, брат, не людзі, а нехрысці... Хоць кол на галаве [чашы]. Проста распанеў народ: да васьмі спяць, да дзесяці снедаюць. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шах-ма́х, выкл.
Ужываецца для абазначэння рашучага хуткага дзеяння. — Гатовай праўды захацелася? — прамовіў Галубовіч. — Не, брат, праўду трэба здабываць з боем. А гэта не так проста, як малююць балбатуны-анархісты: шах-мах — скінулі цара, і кожны сам сабе сіла і права. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)