Скраві́нытое, што застаецца пры веянні і ачыстцы збожжа’ (…скравины и мекина) (Анім. дад.). Гл. папярэдняе слова. Утварэнне, відаць, ужо на беларускай глебе, таму што польскае з гэтым суфіксам не адзначаецца. Магчыма, ад *скраінытое, што падае з краю’, гл. край1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Талдо́ніць ’балбатаць’ (жлоб., Жыв. сл.), ’настойліва павучаць, паўтараючы адно і тое ж’ (Юрч. Вытв.), талдо́ненне ’балбатня’ (Юрч. СНС). Рус. толдо́нить ’паўтараць адно і тое ж’. Экспрэсіўнае ўтварэнне, аналагічнае тал(а)тоніць (гл.), пачатак слова можа быць зменены пад уплывам рус. талды́чить ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бярло́га, -і, ДМо́зе, мн. -і, -ло́г, ж.

Тое, што і бярлог.

|| прым. бярло́гавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вані́ты, -аў (разм.).

Адвольнае вывяржэнне змесціва страўніка цераз рот, а таксама тое, што вывяргаецца пры ванітаванні, рвоце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вірава́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Тое, што і чайнворд.

|| прым. вірава́начны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́балбатаць, -бачу, -бачаш, -бача; -бачы; -батаны; зак. (разм.).

Расказаць пра тое, што неабходна было трымаць у сакрэце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адме́ль, -і, мн. -і, -ей і (радзей) адме́ліна, -ы, мн. -ы, -лін, ж.

Тое, што і водмель.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднайме́нны, -ая, -ае.

Які мае тое самае імя, такую самую назву.

Аднайменныя гарады.

|| наз. аднайме́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адчака́ньваць, -аю, -аеш, -ае; незак., што.

Тое, што і чаканіць (у 2 знач.).

А. словы.

А. крокі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аздабле́нне, -я, н.

1. гл. аздобіць.

2. Тое, што ўпрыгожвае каго-, што-н.

Ляпное а.

Карункавае а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)