слу́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Публічна разглядацца (пра судовую справу), публічна заслухвацца (пра чыю-н. інфармацыю, паведамленне і пад.).

Слухаецца справа аб забойстве.

Слухаюцца даклады па праблемных пытаннях мовы.

2. каго-чаго. Паводзіць сябе згодна з чыімі-н. парадамі; падпарадкоўвацца каму-, чаму-н.

С. настаўніка.

С. добрых парад.

|| зак. паслу́хацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэпертуа́р, -у, м.

1. Сукупнасць п’ес, музычных і іншых твораў, якія ідуць у тэатры, у кіно, выконваюцца ў канцэртных залах, на эстрадзе, у цырку.

Песенны р. канцэрта.

Небагаты р. слоў.

2. Сукупнасць тэатральных роляў, музычных твораў якія выконваюцца кім-н.

Р. дэкламатара.

У сваім рэпертуары хто-н. (таксама перан.: як уласціва каму-н., як заўсёды робіць хто-н.; іран.).

|| прым. рэпертуа́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праці́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто процідзейнічае каму-, чаму-н., варожа адносіцца да каго-, чаго-н.

П. прымірэння.

2. Вораг, нядобразычлівец.

Гэты чалавек — мой даўні п.

3. зб. Варожыя ўзброеныя сілы, вораг.

Адкрыць агонь па праціўніку.

4. Сапернік у спаборніцтве, барацьбе.

Баксёр лёгка справіўся з праціўнікам.

|| ж. праці́ўніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 1, 2 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мы́ліць, -лю, -ліш, -ліць; незак.

1. каго-што. Церці мылам з вадою.

М. рукі.

2. што. Распускаць мыла ў вадзе.

М. ваду.

Мыліць (намыліць) шыю каму (разм.) —

1) біць каго-н., сурова распраўляцца;

2) моцна прабіраць каго-н., строга выгаворваць.

|| зак. намы́ліць, -лю, -ліш, -ліць.

|| звар. мы́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца (да 1 знач.); зак. намы́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наві́снуць, -ну, -неш, -не; навіс, -сла; зак.

1. Спусціцца, звесіцца нізка над чым-н., на што-н.

Валасы навіслі на вочы.

Над ракой нізка навіслі вербы.

2. Распасцерціся, апусціцца, размясціцца нізка над чым-н.

Туман навіс над ракой.

Ноч навісла над горадам.

3. перан., над кім-чым. Узнікшы, з’явіўшыся, пачаць пагражаць каму-, чаму-н.

Над краінай навісла небяспека.

|| незак. навіса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакло́н, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Нахіленне галавы або верхняй часткі тулава ў знак прывітання, удзячнасці, пакорнасці і пад.

Нізкі п.

Зямны п. (да зямлі). Адбіваць паклоны (кланяцца). Біць паклоны (кланяцца ў час малітвы).

2. перан. Пажаданне дабра, шчасця, прывітанне.

Паслаць, перадаць п. каму-н.

Ісці з паклонам да каго (разм.) — звяртацца з просьбай аб дапамозе, садзейнічанні да каго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпая́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак.

1. што. Прырабіць паяннем.

П. ручку да чайніка.

2. што і каму. Вынесці судовае рашэнне ў адносінах да каго-н. (разм., неадабр.).

Яму прыпаялі пяць гадоў турмы.

|| незак. прыпа́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прыпа́йванне, -я, н. (да 1 знач.) і прыпа́йка, -і, ДМ -йцы, ж. (да 1 знач.).

|| прым. прыпа́йны, -ая, -ае і прыпа́ечны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пя́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Тое, што і пята (у 1 знач.).

Пераступаць з наскоў на пяткі.

Паказаць (падмазаць) пяткі (таксама перан.: хутка пабегчы, уцячы). Пяткі лізаць каму-н. (падхалімнічаць перад кім-н.; разм., пагард.). Толькі пяткі блішчаць або заблішчалі (перан.: пра хуткі бег).

2. Тое, што і пята (у 2 знач.; спец.).

|| прым. пя́тачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разлічы́цца, -лічу́ся, -лі́чышся, -лі́чыцца; зак.

1. з кім. Цалкам расплаціцца з кім-н.

Р. з крэдыторамі.

2. перан., з кім. Адпомсціць каму-н. за што-н.; звесці рахункі з кім-н.

Р. з крыўдзіцелем.

3. Звольніцца, узяць разлік (разм.).

Р. на рабоце.

4. Зрабіць разлік у страі.

Па парадку нумароў разлічыся!

|| незак. разлі́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. разлі́к, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

размалява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак., каго-што.

1. Пакрыць рознымі, звычайна каляровымі фарбамі.

Р. талерку.

2. перан. Нарабіць сінякоў каму-н. (разм.).

Размалявалі твар у бойцы.

3. перан. Паказаць у прыхарошаным выглядзе, перабольшыць значэнне чаго-н.

Ён умеў р. самую звычайную гісторыю.

|| незак. размалёўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. размалёўванне, -я, н. і размалёўка, -і, ДМ -лёўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)