здружы́цца, здружуся, здружышся, здружыцца; зак.
Завесці з кім‑н. моцную дружбу; падружыцца, пасябраваць. [Лабановіч] успамінаў Выганаўскую школу, вучняў, знаёмых сялян, з якімі ён здружыўся і з якімі расстаўся так раптоўна і нават трагічна. Колас. Расставанне было не лёгкім. За няпоўны год усе здружыліся, палюбілі сваю школу майстроў. Асіпенка. // Зжыцца, звыкнуцца з чым‑н. Пакуль жа за партай, у школе сваёй, Ты з кнігай здружыся юначай душой. Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змясці́цца, змяшчуся, змесцішся, змесціцца; зак.
1. Знайсці сабе дастаткова месца; умясціцца. Для правядзення свята быў выбраны самы вялікі клас, але людзей было так многа, што ўсе не маглі змясціцца. Залескі. — Я, хлопцы, у вас пераначую... Вось хаця б да цябе, Віктар. Ты хлопец шчуплы, як-небудзь змесцімся... Сачанка.
2. Разм. Размясціцца, пасяліцца дзе‑н. Адзін з прыяцеляў прапанаваў .. [прафесару] часова змясціцца з сям’ёй у сваім доме. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зню́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і са злучн. «што».
Разм.
1. Адчуць, пазнаць па паху. [Сёмка] так прапах сосам, што яго можна было за паўвярсты носам знюхаць. Колас. [Хорт] пацягнуў носам і зараз знюхаў зайца. Гарэцкі.
2. перан. Даведацца пра што‑н.; пранюхаць. [Паўліпка:] Што ж гэта нешта татавага зяця так позна ні слуху, ні духу? Ці не знюхаў ён, што ў мяне пасагу нямашака? Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
касаву́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак., што.
Разм. Глядзець коса, убок; касіць вочы. Льга было заўважыць, што Кірыла толькі што атрымаў «Залатую Зорку», бо ён сам яшчэ не звыкся з ёю і час ад часу касавурыў вочы на высокую ўзнагароду. Гурскі. Гэты дзядзька зрэдку касавурыў на яго сваё бяльмастае вока і чагосьці падміргваў цётцы. Лынькоў. Крылаты драпежнік паступова суцішыўся, толькі зрэдку касавурыў на хлопчыкаў пукатыя шкельцы вачэй. Беразняк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непастая́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Няўстойлівы, зменлівы. Непастаяннае надвор’е. □ У Адама Ягоравіча было цяжкае дзяцінства. Бацька.. не меў надзелу, і сям’і даводзілася жыць з няпэўных і непастаянных заробкаў, на ўсім купленым. М. Стральцоў. Ды як паверыш ветру-ветрагону: Такі непастаянны — проста страх! То лісце разганяе па адхонах, То звоніць цэлы дзень у правадах. Свірка.
2. Які часта мяняе свае погляды, звычкі, адносіны да каго‑, чаго‑н. Непастаянны чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непрадба́чаны, ‑ая, ‑ае.
Такі, якога нельга было прадбачыць; нечаканы. Непрадбачаныя акалічнасці. □ План планам, а ў час працы — Шульга добра ведае гэта — абавязкова .. вынікне столькі нечаканасцей і розных непрадбачаных перашкод, што калі не праявіць кемлівасці, то можна моцна адстаць. Краўчанка. І імчыць зялёны легкавічок за вёску, у непрадбачаны рэйс... Ракітны. / у знач. наз. непрадба́чанае, ‑ага, н. І раптам, калі работа падыходзіла ўжо да канца, здарылася непрадбачанае. Данілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нечалаве́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Не ўласцівы чалавеку. Схапіў [Стась] за рукі жанчыну і што было сілы пачаў выцягваць яе з палонкі. Ён спалохаўся яе вачэй, яе твару. Яны былі нейкія нечалавечыя, вырачаныя, налітыя крывёю, а твар перакошаны. Сабаленка. Цішыню ночы парушыў нечалавечы крык мацеры. Галавач.
2. Які перавышае чалавечыя магчымасці; празмерны. Нечалавечыя намаганні. □ Ноччу, перамагаючы нечалавечую стому і сон, Тышкевіч пайшоў да Самароса. Асіпенка.
3. Бесчалавечны. Нечалавечыя катаванні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пагавары́ць, ‑вару, ‑ворыш, ‑верыць; зак.
1. Гаварыць некаторы час. Прыемна было пагаварыць з гасцямі на іх мове. Брыль. [Лабановіч:] — А, гэта ты, бабка! Ну, прысядзь, пагаворым трохі! Колас. // Абмеркаваць што‑н., абгаварыць. На зборы Міша ўнёс прапанову пагаварыць аб дысцыпліне. Якімовіч.
2. Перагаварыць аб чым‑н. [Карнейчык:] Я пагавару з начальнікам цэха. Крапіва. Ціма Дакутовіч ніяк не мог выбраць момант, каб сам-насам пагаварыць з дзядзем Косцем. Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пагража́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўтрымлівае ў сабе пагрозу, выражае пагрозу. Пагражальны тон. □ Аляксей раптам спыняецца, энергічна робіць пагражальныя жэсты рукамі. Якімовіч. Пан Маслянка першы пачаў губляць цярпенне. Ад яго інтэлігентнасці мала што засталося, у голасе пачалі гучаць суровыя пагражальныя ноткі. Машара.
2. Які грозіць небяспекай; небяспечны. Пагражальны характар падзей. □ Наваліўшыся так раптоўна, хвароба не жадала хутка здавацца, і становішча дзяўчынкі было пагражальным. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падло́га, ‑і, ДМ ‑лозе, ж.
1. Насціл у памяшканні, па якім ходзяць. Паркетная падлога. □ Глеб Іванавіч устаў і захадзіў па цеснай хаце, прыслухоўваючыся, як рыпіць падлога пад нагамі. Дуброўскі. Млын калаціўся, скрыпеў падлогаю, гуў камянямі. Чорны.
2. Дол, ніз (пераважна ў жыллёвым памяшканні). Насцілу ў хаце яшчэ не было, падлога засталася земляная. Кавалёў. У зямлянку з дзвярэй прарвалася вада, яна залівала гліняную падлогу. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)