пама́рыць, ‑ма́ру, ‑ма́рыш, ‑ма́рыць; зак.
Марыць некаторы час. Робячы нешта сур’ёзнае, падчас бывае прыемна і памарыць. Брыль. Добра згубіцца ў шырокім стэпе, паляжаць на мяккай зямлі, памарыць. Няхай.
памары́ць, ‑мару́, ‑мо́рыш, ‑мо́рыць; зак., каго-што.
Разм.
1. Патруціць, атруціць усіх, многіх. Памарыць мышэй.
2. перан. Замучыць, замарыць усіх, многіх. [Міхал:] — Ну, сядай, расказвай, старшыня, як верхаводзіла. Людзей голадам не паморыш, хлеб ёсць на працадні? Васілевіч.
3. Спец. Апрацаваць спецыяльным растворам або марылкай усё, многае.
4. і без дап. Марыць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скаро́дзіць, ‑роджу, ‑родзіш, ‑родзіць і скарадзі́ць, ‑раджу, ‑родзіш, ‑родзіць; незак., што і без дап.
1. Разрыхляць бараной зямлю. Вадзіць каня на начлег я пачаў з год васьмі, скародзіць і араць, — калі яшчэ не ставала сілы ўскласці плуг на калёсы. Русецкі. // Апрацоўваць пры дапамозе бараны ўсходы пасеянага, пасаджанага. — Тады запрагайце, хлопцы, коней і гайда ячмень скародзіць! — распарадзілася Нінка. Сяркоў.
2. Пакідаць баразну, след. [Янук] скародзіў .. [нагамі] снег, упіраючыся ў кожны выступ зямлі. Лупсякоў. / у перан. ужыв. Зноў завялі сець, зноў пачалі скародзіць мора. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Жарства ’буйны пясок з дробнымі каменьчыкамі’, лёзн. жаршня́ (Яшкін), жораст (Шат.) ’тс’. Рус. дыял. зах. жерства, укр. жорства, польск. żarstwa ’тс’. Фасмер (2, 50) параўноўвае з авест. zarstva‑ ’камень’, спасылаючыся на Петарсана, Afsl Ph, 34, 380. Трубачоў (Слав. языкозн., V, 172) згаджаецца з гэтым, рэканструюючы прасл. форму žьrstva. Барталамэ (1684) параўноўвае ст.-іран. žarstva‑ ’камень’ з марсійскім і сабінскім hernae ’скала’. У Покарнага (1, 443) прадстаўлен корань *g̑her‑ ’шкрабаць’: літ. žarstýti ’зграбаць’, грэч. χαράδρᾶ ’цясніна, бездань, шчыліна ў зямлі’; Покарны, 1, 446 — корань *g̑herzd(h)‑ ’калючыя зёрны, ячмень’: ст.-в.-ням. gersta ’ячмень’, грэч. κρῑ ’тс’, а таксама яшчэ некаторыя карані са спалучэннем гутуральнага і‑r, з якімі магчыма суаднесці разглядаемае слав. слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зямля́. Рус., укр. земля́, польск. ziemia, серб.-луж. zemja, палаб. ziḿă, чэш. země, славац. zem, славен. zémlja, серб.-харв. зѐмља, балг. земя, макед. земја. Ст.-слав., ст.-рус. землꙗ. Прасл. zem‑ja (параўн. корань *zem‑: зямны, чарназём), літ. žẽmė, лат. zeme, ст.-прус. semme ’зямля’, сюды ж літ. žẽmas, лат. zems ’нізкі’, ст.-перс. zam ’зямля’, грэч. χαμαί ’на зямлі’, χαμηλός ’нізкі’, лац. humus ’зямля, грунт’. І.‑е. *gʼhđem ’зямля’ (Покарны, 1, 414) ці *dh(e)gʼhom (Іванаў, ВСЯ, 2, 8, па Крэчмеру) з улікам хец. dakam, тах. A tkam, тах. B kem, грэч. χθών ’зямля’. Шанскі, 2, З, 87; Фасмер, 2, 93; Мартынаў, Лекс. взаим., 143; Махэк₂, 714; Скок, 3, 649–650; БЕР, 1, 634–635; Траўтман, 369.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляпёха 1 ’кавалак гразкай зямлі’ (Інстр. 1). Відавочна, роднаснае з рус. разан., свярдл. ’круглы, плоскі ком гразі, каравячага памёту’. Параўн. і балг. лепешка ’тс’. Да ляпі́ць (гл.).
Ляпёха 2, лыпэ́ха ’поўная жанчына’, ’тоўстая нехлямяжая жанчына’, ’гультай’, ’непрыгожая жанчына з шырокім тварам’, ляплёха ’тоўстая жанчына, як вылепленая’ (Бяльк., Клім.; браг., Мат. Гом.; драг., Нар. лекс.; міёр., З нар. сл.; брасл., Сл. ПЗБ). Бел.-рус. ізалекса. Параўн. рус. пск., цвяр., смал., разан., валаг., алан., кур., тул. лепёха ’тс’. Узнікла ў выніку семантычнага пераносу з ляпёшка ’ляпёшка’, якое з прасл. lěpexa ’тс’. Аналагічна іншыя словы, што называюць розныя віды печыва: бу́лка, пы́шка, драг. у выразе: сыдэ́ть бы роўге́ня — аб поўнай прыгожай жанчыне. Сюды ж міёр. ляплёха ’тоўстая, як вылепленая’ (З нар. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ніц 1 ’ніцма, тварам да зямлі’ (Нас., Гарэц., Бяльк., Пятк., Шат., Сл. ПЗБ), укр. ниць, рус. ниц, ничь, ст.-чэш. nic, славен. nic, серб.-харв. ниц, параўн. ст.-слав. паде ниць. Прасл. *nicь параўноўваюць з лат. nica ’мясцовасць уніз па рацэ’, ст.-інд. nīcas ’нізкі’, nicāt, nīcāiş ’унізе’, ст.-в.-ням. nidar ’уніз’, што выводзіцца з асновы і.-е. nī‑ ’уніз’ (Фасмер, 3, 76; Махэк₂, 399; Бязлай, 2, 222).
Ніц 2 ’спод, левы бок тканіны ці адзежы’ (Нас.), рус. ничь ’тс’, польск. nice ’левы бок тканіны’, славац. níce ’тс’ (< польск., Махэк₂, 399), серб.-харв. нице ’навыварат’. Гл. ніц 1.
Ніц 3 ’нічога’ (Сл. ПЗБ, Сцяц., Шатал.), ст.-бел. ницъ (1501) < ст.-польск. nic (Булыка, Лекс. запазыч., 200).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ні́шкам ’цішком; употай’ (Сл. ПЗБ), ’без шуму, ціха’ (дзярж., З нар. сл.), нішком ’моўчкі’ (Мат. Гом., Маш.), ’без гуку, ціха, шэптам; употай, незаўважальна; знянацку, нечакана’ (ТС), ны́шком ’ціха, моўчкі’ (Клім.; пін., Жыв. сл.), дэрываты — ні́шка ’цішком, спадцішка’ (ТС), ні́шкі ’тс’ (Мат. Гом.), ні́шачкам ’без шуму, ціха’ (дзярж., З нар. сл.), нішчачком ’крадучыся’ (ст.-дарож., Нар. сл.), ні́шчачком ’моўчкі’ (Сл. ПЗБ), укр. нишком ’ціха, употай, шэптам’, рус. ни́шком, нишко́м ’паціху, моўчкі, патаемна; схіляючыся да зямлі, уніз’. Відаць, аднаго паходжання з нішкнуць (гл.); для слоў са значэннем ’употай, незаўважальна, знянацку; крадучыся’ не выключаны ўплыў ні́чкам ’нахіліўшыся тварам уніз’, параўн. таксама балг. дыял. ни́ша се ’прыгнуўшыся, каб ніхто не бачыў; ісці прыгнуўшыся’ і нішковаць ’падкрадвацца, цікаваць спадцішка’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плыву́н, плаву́н ’насычаны вадою дробны пясок, супесь ці суглінак’ (ТСБМ; Бяльк.), ’пласт цякучага, плывучага пяску ці зямлі пры капанні ямы, калодзежа’ (рэч., Яшк.; паст., в.-дзв., віл., ваўк., іўеў., ЛА, 2), ’нанос, дробны пясок’ (воран., чэрв., асіп., саліг., тамсама), ’іл’ (кобр., ЛА, 2). Рус. плыву́н ’балота, дрыгва’, ’тарфяны пласт, які плавае па вадзе’. Бел.-рус. ізалекса, утвораная ад плы‑сці і суф. *‑unъ (з гіятавым ‑в‑). Параўн. таксама плаву́н 1, плаву́н 5 (гл.). Аналагічна утвораны: плыву́н ’расліна, якая сцелецца па збожжы’ (Выг.), ’зыбучы мох на вадзяністай дрыгве’ (Варл.), ’трава, што расце на вадзе’ (віл., Сл. ПЗБ), а таксама плыву́н ’частка ракі, якая не замярзае зімой’ (кам., ЛА, 2), плывунок ’род травы’ (Стан.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плях! 1 ’боўць, шабулдых!’ (Шат.), ’плясь, ляп!’ (Шат.; сміл., Стан.), ’гук ад удару па мяккім месцы’ (Варл.), плях! — пра імклівы бег, пра ўдар (мсцісл., Нар. лекс.). Гукапераймальнае. Роднаснае да плясь! (гл.). Сюды ж: пля́хаць ’шлёпаць, хадзіць па гразі’ (Шат.), ’наносіць удары’ (сміл., Стан., Шат.), пля́хнуць ’ударыць’, ’пабегчы’ (Юрч.), ’ударыць па мяккім месцы’ (Варл.), ’плюснуць, абліць’ (Касп.), пля́хнуцца ’пляснуцца’ (Шат.), пля́хацца ’плёскацца (у вадзе)’ (беласт., Сл. ПЗБ; карэліц. Шатал.). Параўн. плёхаць (гл.).
Плях 2 ’плешына, прагаліна’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Да плех 1 (гл.). Галосны ‑я‑ з’явіўся, відаць, у выніку абагульнення асновы з пляха́ ’лысіна’, ’агрэх’ (швянч., Сл. ПЗБ), пляха́ ’абсевак’ (паст., ЛА, 2). Не выключана таксама, што плях можа быць запазычаннем з ням. Fleck ’пляма’, ’кавалак зямлі’, ’лапіна, акравак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Суга́ ’мыс’ (Ласт.). Параўн. укр. карп. суг ’упадзіна ў зямлі’. Няясна. Магчыма, тое ж, што і аргат. суга́ ’вада’ (дрыб., шкл., навазыбк., Рам. 8–9), якое выводзіцца з тур. асман. su ’вада’ (гл. Горбач, Арго, 34), г. зн. ’месца каля вады’; назва па сумежнасці? Менш верагодная сувязь з укр. суга́ ’ржавая вада на балоце’, ’асадак у алеі’, балг. съ́га ’плесня на паверхні віна’, для якіх узнаўляецца прасл. дыял. *sǫga, гл. Пятлёва, Этимология–1976, 45; ЕСУМ, 5, 465. Можа быць і адваротным дэрыватам ад сузок (гл.) з “этымалагічным” узнаўленнем ‑г‑. Пацюпа (Arche, 2007, 3, 170) выводзіць з сугба́ ’выгін знутры’ (ад гібаць, гбаць ’згінаць’), у такім выпадку трэба дапусціць атаясамліванне фіналі -ба з адпаведным суфіксам і яго адсячэнне, што малаверагодна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)