папрыпа́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Прыпаяць што‑н. у многіх месцах, прыпаяць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрыто́птваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Прытаптаць усё, многае або што‑н. у многіх месцах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрычэ́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Прычапіць усё, многае. Папрычэпліваць шторы да карнізаў. Папрычэпліваць вагоны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паразвя́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Развязаць усё, многае або ўсіх, многіх. Паразвязваць вузлы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парасціска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Расціснуць усё, многае (гл. расціснуць у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераграфі́ць, ‑флю, ‑фіш, ‑фіць; зак., што.

1. Разграфіць нанава, яшчэ раз.

2. Разграфіць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перадрабні́ць, ‑драбню, ‑дробніш, ‑дробніць; зак., што.

Разм.

1. Здрабніць усё, многае.

2. Зрабіць занадта дробным.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераніза́ць, ‑ніжу, ‑ніжаш, ‑ніжа; зак., што.

1. Нанізаць нанава, іначай.

2. Нанізаць, панізаць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ператка́ць, ‑тку, ‑тчэш, ‑тчэ; ‑тчом, ‑тчаце, ‑ткуць; заг. ператчы; зак., што.

Выткаць, паткаць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасмярдзе́ць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.

Разм. Насыціцца непрыемным пахам, стаць смярдзючым. Усё, здаецца,.. прасмярдзела [дымам]. Быкаў.