Мэтра1 ’метр’ (брасл., Сл. ПЗБ), ’дровы, складзеныя так, каб усе вымярэнні мелі 100 см’, ’цэнтнер’ (Сцяц.). Як навуковы тэрмін з II пал. XIX ст. Паводле аналогіі да лі́тра ’літр’, якое, аднак, узыходзіць яшчэ да с.-лац. мовы (litra). Да метр (гл.).

Мэтра2 ’землямер’ (Бес.). Да метр (гл.). Перанос значэння з nomen instrumentis на nomen agentis.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мінда́ль1 ’расліна і плады Amigdalus’ (ТСБМ). З рус. миндаль (Крукоўскі, Уплыў, 73), якое з польск. migdał з другаснай назалізацыяй пад уплывам м‑ (Фасмер, 2, 623). З рус. мовы і мінда́ліна ’залоза ў глотцы’, ’жаўлак у горнай пародзе’ (ТСБМ, БелСЭ, 7).

Мінда́ль2 ’медаль’ (Шат.). З меда́ль (гл.); ‑н‑ пад уплывам другаснай назалізацыі з пачатковага м‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́лікі1 ’рэзкі, востры боль, рэзь у жываце, баку’ (ТСБМ, Нас.). З лац. colica ’тс’ (Шанскі, 2, 8, 200–201). Памылкова разглядалася як запазычанне з франц. colique (Фасмер, 2, 291). Але як было даведзена, упершыню зафіксавана ў XVII ст. у перакладзеным з лацінскай мовы помніку (Шанскі, 2, 8, 200).

Ко́лікі2 ’калаццё’ (Сцяшк.). Да калоць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кру́чка ’бручка’ (Нас., Нар. сл., Жд. 2, Шатал., Сцяшк. Сл., Сл. паўн.-зах.). У ДАБМ к. 276 не зафіксавана. Можна меркаваць, што кручка — кантамінацыйнае ўтварэнне ад каліка, каланка, наліўка (гл. ДАБМ, 459, кам. да к. 276) і бручка. Памылкова разглядалася як літуанізм (гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 143). Літ. kručkas само запазычанне з беларускай мовы. Гл. Фрэнкель, 302.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаба́з ’яма, склеп для агародніны’ (Сцяшк.), ’памяшканне, прызначанае для продажу або захоўвання зерня, мукі’, ’склад розных тавараў’ (БРС, КТС). Запазычана з рус. мовы, дзе лаба́з, лоба́з, лабо́з, ла́вас ’свіран для мукі; павець, пуня, мякіннік’, ’стажар’е на палях пад сцірту, стог’, ’памост на дрэве’ і інш. < комі lobos ’будан’, вянг. lomb ’лісце, галіна’ (Каліма, FUF, 18, 30).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Або́з ’гуж павозак’ (БРС, Бяльк., КТС), укр. обіз, рус. обоз, чэш. oboz, польск. obóz да ob‑vozъ, гл. вязці. Арэальна абмежаванае слова, якое можна разглядаць або як запазычанне з адной славянскай мовы ў другую (у чэшскай і польскай з усходнеславянскіх) Махэк₂, 406, і немагчыма гаварыць аб яго праславянскім характары або запазычанні ці кальцы з неславянскіх моў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Андуля́цыя ’завіўка’ (Сцяц., Сцяшк., Чэрнякевіч, Веснік БДУ, 1971, 3, 75), польск. ondulacja ’тс’ < франц. ondulation ’хваляванне (вады)’, з XX ст. завіўка’ на базе лац. памянш. undula да unda хваля’. Як у сэнсе тэхнічнага тэрміна, так і ў сэнсе ’завіўка’ трапіла ў розныя мовы, у тым ліку славянскія. Сюды андулятар (БРС), андулятарны (КТС). Супрун, Веснік БДУ, 1971, 3, 72.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дысерта́цыя ’дысертацыя’ (БРС). Рус. диссерта́ция, укр. дисерта́ція. Запазычанне з рус., дзе гэта лексема ўзята з польск. dysertacja або ням. Dissertation (першакрыніца — лац. dissertātio ’даследаванне’). Гл. Фасмер, 1, 516; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 134. З рус. мовы запазычаны і бел. дысерта́нт, укр. дисерта́нт (< рус. диссерта́нт; гэта новаўтварэнне да диссерта́ция; адзначаецца з 1927 г.). Гл. Шанскі, там жа, 134.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́лы ’пусты ўнутры, нічым не запоўнены’ (ТСБМ). Рус. полый ’тс’, ’адчынены; раскрыты насцеж’, по́ло ’свабодна, нічым не занята’, стараж.-рус. полъ ’пусты, адкрыты’, ст.-чэш. polo ’полае, пустое месца’. Прасл. *polъ, *polъjь ’адкрыты’, суадносіцца з прасл. *polje (гл. поле), корань і.-е. *pel‑ ’шырокі, адкрыты’ (Чарных, 2, 54). Беларускае слова, хутчэй за ўсё, запазычана з рускай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыме́тнік ’часціна мовы, ад’ектыў’ (ТСБМ). Фіксуецца з пачатку XX ст. (Красней, Бел. лекс., 90). Відаць, запазычана з польск. przymiotnik ’тс’ (з першапачатковага imię przymiotne як пераклад лац. adiectivus, г. зн. ’імя, якое перадаецца, дадаецца’, гл. Банькоўскі, 2, 941–942); гл. таксама Кюнэ (Poln., 90). Булахаў (Развіццё, 43) у якасці ўзору дапускае укр. прикме́тник ’тс’, што менш верагодна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)