паміна́ць несов., в разн. знач. помина́ть;

◊ п. до́брым сло́вам — помина́ть до́брым сло́вом;

не п. лі́хам — не помина́ть ли́хом;

~на́й як зва́лі — помина́й как зва́ли

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ля́лька ж., прям., перен. ку́кла;

◊ як л. — (одет и т.п.) как игру́шка (ку́колка);

чо́ртава л. — бран. чёртова ку́кла;

гуля́ць у ~кі — игра́ть в ку́клы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

со́рамна нареч., в знач. сказ. сты́дно;

прысу́тным было́ няёмка і с. — прису́тствующим бы́ло нело́вко и сты́дно;

як табе́ не с.! — как тебе́ не сты́дно!

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ва́ши

1. мест., см. ваш;

2. сущ., разг. ва́шы, -шых;

как ва́ши пожива́ют? як ва́шы ма́юцца?;

◊

и на́шим и ва́шим і на́шым і ва́шым.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

утрапёны, ‑ая, ‑ае.

Нястрымны ў праяўленні якіх‑н. пачуццяў. Успомнілася акушэрка, што ўляцела тады ноччу ў хату, як утрапёная. Як яна ўвіхалася ля Анэты, старалася, бегала. Пташнікаў. // Які выражае ўтрапенне. — Кругом агонь! — адказалі.. [Максіму Астаповічу] сотні ўтрапёных галасоў. Чорны. Усе глядзелі на.. [Галезнікаў] утрапёнымі позіркамі. Сабаленка. // Раз’юшаны; ашалелы. Кідалася [Марфа], як утрапёная, лаялася на чым свет стаіць. Сіняўскі. Аксіння, як утрапёная, дабегшы да рэчкі, кінулася за дачкою. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гі́канне, ‑я. н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. гікаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. [Партызаны] чулі, як ззаду стралялі, як доўга над полем разносілася гіканне коннікаў. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́струніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Выпрастаць, распрастаць, нацягнуць як струну. Ляціць [цягнік] праз выгары і рэкі, Гудкі паўстанкам аддае. Чыгунка выструніла рэйкі, Як лейцы пругкія свае. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мо́лада, прысл.

Як у маладога, як малады. Вочы [Гогіберыдзе] глядзелі молада, жвавыя, цёмныя і бліскучыя. Самуйлёнак. Кроў пульсуе заўзята, і молада Новым дням і пачуццям у лад. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

на́крыж, прысл.

Крыжападобна, як крыж. Перавязаць накрыж. Скласці рукі накрыж. □ Покатам ляжалі выносныя сосны, ляжалі ўдоўж і накрыж, як пасля якой буры. Пестрак.

•••

Крыж-накрыж гл. крыж.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нядо́імшчык, ‑а, м.

Плацельшчык, за якім лічыцца нядоімка. Варыла кожны дзень, як апантаны, насіўся па хатах, пытаў, хто як плаціць падаткі, памагаў .. апісваць маёмасць у нядоімшчыкаў. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)