карчава́ць, -чу́ю, -чу́еш, -чу́е; -чу́й; -чава́ны; незак., што.

Выкопваць з карэннем.

К. пні.

|| наз. карчава́нне, -я, н.

|| прым. карчава́льны, -ая, -ае (спец.).

Карчавальная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

касма́ты, -ая, -ае.

1. З доўгай густой поўсцю; лахматы.

К. сабака.

Касматая шапка.

2. З доўгімі валасамі; валасаты.

Касматая галава.

|| наз. касма́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

касмы́ль, -я́, мн. -і, -ёў, м. (разм.).

Скудлачаная пасма валасоў, воўны і пад.

Касмылі валасоў.

К. кудзелі.

|| памянш. касмылёк, -лька́, мн. -лькі́, -лько́ў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кваліфікава́ны, -ая, -ае.

1. Які мае кваліфікацыю (у 2 знач.); вопытны.

К. спецыяліст.

2. Які патрабуе спецыяльных ведаў.

Кваліфікаваная праца.

|| наз. кваліфікава́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ква́сіць, ква́шу, ква́сіш, ква́сіць; ква́шаны; незак., што.

Даводзіць да стану браджэння, акісляць.

К. капусту.

|| зак. заква́сіць, -ква́шу, -ква́сіш, -ква́сіць; -ква́шаны.

|| наз. ква́шанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кіно́, нескл., н.

1. Тое, што і кінафільм.

Паглядзець цікавае к.

2. Тое, што і кінематаграфія.

3. Кінатэатр (разм.).

|| прым. кіно́шны, -ая, -ае (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клапата́ць, -пачу́, -по́чаш, -по́ча; -пачы́; незак. (разм.).

Вельмі старанна, настойліва і рупліва займацца чым-н.

К. каля стала.

|| зак. паклапата́ць, -пачу́, -по́чаш, -по́ча; -пачы́.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крыва́віць, -ва́ўлю, -ва́віш, -ва́віць; незак.

1. каго-што. Біць, разбіваць да крыві.

К. ногі аб калючкі.

2. Тое, што і крывавіцца (разм.).

Рана крывавіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ку́рчыць, -чу, -чыш, -чыць; незак.

1. каго (што), звычайна безас. Балюча зводзіць мышцы цела.

Яго ўсяго курчыла.

2. што. Падгінаць.

К. пальцы на назе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крышы́ць несов.

1. в разн. знач. кроши́ть; (ножом — ещё) нареза́ть; (твёрдое) дроби́ть;

к. хлеб — кроши́ть хлеб;

к. на падло́гу — кроши́ть на́ пол;

к. са́ла — кроши́ть (нареза́ть) са́ло;

к. ка́мень — дроби́ть ка́мень;

2. измельча́ть, размельча́ть; мельчи́ть;

к. мел — кроши́ть мел;

3. перен., разг. (уничтожать) кроши́ть, круши́ть; сокруша́ть;

к. варо́жыя ўмацава́нні — кроши́ть (круши́ть, сокруша́ть) вра́жеские укрепле́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)