іпаста́сь, -і, ж.

1. Сутнасць, субстанцыя (спец.).

2. У выразе: у іпастасі каго, у знач. прыназ. з Р (іран.) — у якасці, у ролі.

Настаўнік у іпастасі раённага начальніка.

3. У хрысціянстве: адзін з лікаў трыадзінага бажаства Тройцы (кніжн.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераспе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаўшы вельмі спелым, пачаць псавацца.

Агрэст пераспеў.

2. перан. Выйсці з узросту, уласцівага якому-н. становішчу; пастарэць (разм., іран.).

Нявеста пераспела.

|| незак. пераспява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цывіліза́тарскі, ‑ая, ‑ае.

Звычайна іран. Які мае адносіны да цывілізатара, цывілізатараў. Каланізатарам было выгадна аб’явіць афрыканцаў «варварамі», каб абгрунтаваць сваю «цывілізатарскую» місію. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лупакі́ (іран.) ’вочы’ (Сцяшк.). Да лу́па3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прашва́бніцца іран. ’правініцца, праштрафіцца’ (Сцяц.). Гл. шваб, швабіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тхланіць іран. ‘забяспечваць’ (Абабур.). Няясна; гл. наст. слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Злэўдзіць ’украсці (іран.)’ (Юрч. Сін.). Гл. лэўдзіць ’красці’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

інтэліге́нтшчына, ‑ы, ж.

Разм. іран.

1. зб. Інтэлігентныя людзі; інтэлігенцыя (звычайна аб старой, буржуазнай інтэлігенцыі).

2. Склад думак, жыццёвы ўклад, ўласцівы старой, буржуазнай інтэлігенцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сінедрыён, ‑а, м.

Гіст. Савет старэйшыя, вышэйшая дзяржаўная ўстанова з палітычнымі і судовымі функцыямі ў Старажытнай Іудзеі. // перан. Разм. уст., цяпер іран. Сход, савет, судзілішча.

[Грэч. synedrion — сход.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падшпа́рак іран. ’хлапчук 12–16 гадоў, падлетак’ (Сцяшк.). Да шпарыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)