ліхале́цце, -я, н.

Час вялікай нягоды, няшчасця і гора.

Перажылі ваеннае л.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

міну́чы, -ая, -ае.

Такі, які хутка праходзіць, мінае; недаўгавечны.

Шчаслівы час — м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выпо́ўзіны, -зін.

Верхняе покрыва насякомых або скура змяі, скінутая ў час лінькі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зара́ней, прысл.

За некаторы час да чаго-н., загадзя.

З. усё прыгатаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зімо́й, прысл.

У час зімы.

Рыхтуй летам сані, а з. калёсы (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гу́льма,

У выразе: гульма гуляць — марна траціць час, зусім нічога не рабіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паваля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; зак.

Правесці некаторы час валяючыся.

П. на сене.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павісе́ць, -ішу́, -ісіш, -ісіць; -ісім, -ісіце́, -іся́ць; -ісі; зак.

Вісець некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пагу́тарыць, -ру, -рыш, -рыць; зак.

Правесці некаторы час у гутарцы.

Пасядзелі, пагутарылі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пагу́шкацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

Гушкацца некаторы час.

П. на арэлях.