прэ́гчыся, прагуся, пражэшся, пражэцца; пражомся, пражацеся, прагуцца; пр. прогся, прэглася і праглася, прэглася і праглося; незак.
1. Тое, што і пражыцца.
2. Разм. Моцна, прагна імкнуцца да чаго‑н., дамагацца чаго‑н. — Рыгор! Як добра, што мы цябе напаткалі! Павал гэтак прогся цябе ўгледзець! Гартны. // Прыкладаць непамерныя намаганні для дасягнення якой‑н. мэты; высільвацца. — А ты, Наста... — Боганчык ужо не мог змаўчаць, — чаго пражэшся? Законная такая... Пташнікаў.
3. Зал. да прэгчы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папалама́ць, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; зак., каго-што і чаго.
Разм. Ламаць доўга, неаднаразова; паламаць многа чаго‑н. — Нам [касіць] хоць бы што, а цябе папаломіць дзён колькі, пакуль прывыкнеш. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аблаву́х, ‑а, м.
Перан. Лаянк. Пра някемлівага, няспрытнага чалавека. [Косця:] — Я ж бачыў, што яна [Маша] не зводзіла з цябе вачэй. Дагэтуль не сустрэнецца! Аблавух! А яшчэ ў арміі служыў. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бесхара́ктарны, ‑ая, ‑ае.
Які лёгка паддаецца чужому ўздзеянню; бязвольны. Яна слабая, бесхарактарная. Яшчэ маці казала: «У цябе, Віка, характар — што разагрэты воск. З яго што хочаш можна вылепіць». Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзіва́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.
Разм. Паводзіць сябе як дзівак, рабіць дзівацтвы. Няхай я парой дзівачыў... Дык ведай — каханнем першым І шчырым, і непаўторным Цябе я, сяброўка, кахаў. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзіцёнак, ‑нка, м.
Абл. Дзіця (у 1, 2 знач.). — Ды што я цябе вучу, сам галаву маеш, не дзіцёнак. Галавач. Мір — гэта маці, дзіцёнак, Радасць на твары прыгожым. Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́дахнуць, ‑не; пр. выдах, ‑ла; зак.
Разм. Здохнуць, падохнуць; перавесціся (аб жывёле). — От, каб цябе ваўкі зарэзалі, каб ты была выдахла, падла натурыстая! — зганяў чалавек у лаянцы злосць. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сімуля́цыя, ‑і, ж.
1. Прытворства. Сімуляцыя хваробы.
2. Стварэнне лжывага ўяўлення аб чым‑н. [Ігнат Іванавіч:] — Наколькі я зразумеў цябе, у працэсе расследавання намячалася яшчэ адна версія. — сімуляцыя Бандарчуком абрабавання. Капусцін.
[Ад лац. simulatio — прытворства.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хрэ́сьбінны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да хрэсьбін. Ці ж не такой цябе [песня] я ведаў: За шумным хрэсьбінным сталом Ты весяліла ўсю бяседу, Ажно звінеў, бы шклянка, дом. Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нішкну́ць ’маўчаць’ (Ян.), ні чхні́, ні шкні́ ’загад маўчаць’ (лоеў., Полымя, 1978, 5, 255), укр. ни́шкнути ’маўчаць’, рус. нишкну́ть, ничкну́ть, ничхну́ть, ни́шнуть ’тс’. Цёмнае слова, несумненна звязанае з ні́шкам, ’цішком, моўчкі’ (гл.). Паводле Фасмера (3, 77), з ні і шы́каць; у такім выпадку формы з ‑чх‑ — вынік народнаэтымалагічнага збліжэння з чыха́ць, чхаць, параўн. чхну́ць ’пыхнуць’: Сядзі і ні чхні, каб цябе ніхто і ні чуў! (Бяльк.), а формы з ‑чк‑, магчыма, з чыкаць ’цікаць’ (Бяльк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)