інфарма́тар, ‑а, м.
1. Той, хто інфармуе, паведамляе пра што‑н. — Як жа мне ўзяць на сябе.. ролю даносчыка, ролю шпіка? — У вас вельмі адсталыя, аднак, уяўленні. Не шпік і не даносчык, а звычайны інфарматар. Лынькоў.
2. Тое, што і інфармант. Машынскі адкрыў у асобе Пяткевіча надзвычай добрага інфарматара і ад яго запісаў многа этнаграфічных матэрыялаў. Саламевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мане́та, ‑ы, ДМ ‑неце, ж.
1. Металічны грашовы знак. Спытаўшы, як яго завуць, Місюк працягнуў хлопчыку белую манету. Пальчэўскі. [Чырвонаармеец] нёс у шапцы кучу залатых манет. Бядуля.
2. зб. Разм. Металічныя грошы. Чаканіць манету.
•••
Адплаціць (плаціць) той жа манетай гл. адплаціць.
Звонкая манета — тое, што і манета (у 2 знач.).
Прыняць за чыстую манету гл. прыняць.
[Лац. moneta.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
накірава́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. накіраваць (у 3, 4 знач.).
2. Кірунак развіцця якога‑н. дзеяння. [Рыбнікаў:] Святое пачуццё нянавісці да ворага трэба трымаць у руках, даць яму разумнае накіраванне. Пара можа і лакаматыў рухаць, і кацёл узарваць. Крапіва.
3. Дакумент аб прызначэнні куды‑н. У той жа дзень .. [Люба] атрымала накіраванне на працу ў свой раён. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нетаро́пкі, ‑ая, ‑ае.
Які ўсё робіць не спяшаючыся, з развагай; няспешны. Калгасам кіраваў той жа Рыгор Швед, аднак гэта быў цяпер ураўнаважаны, нетаропкі чалавек, сталы сем’янін. Хадкевіч. // Уласцівы таму, хто не спяшаецца, хто робіць усё няспешна. У калідоры пачуліся нетаропкія крокі, шапаценне прарызіненых плашчоў, гутарка. Карпюк. З хлява далятала нетаропкая гаворка і звон малака аб вёдры. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паказа́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Тыповы, характэрны, які дае падставу для якіх‑н. вывадаў. Вельмі паказальнай для ідэйна-творчых пошукаў Бядулі з’яўляецца яго работа над паэмай «Беларусь». Перкін.
2. Які арганізаваны для ўсеагульнага азнаямлення. Паказальны суд. □ У той жа вечар ваенна-палявы суд атрымаў загад рыхтаваць паказальны працэс. Мехаў.
3. Узорны, які служыць прыкладам для другіх. Паказальная гаспадарка. Паказальны ўрок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перарва́цца, ‑рвецца; зак.
1. Разарвацца, парвацца надвае, на часткі. Вяроўка перарвалася. Ланцуг перарваўся.
2. Перапыніцца, спыніцца на некаторы час. Нарада перарвалася. Гаворка перарвалася. □ [Андрэй] быў рад, што сябар выйшаў на волю. У той жа час было шкада, што перарвалася сяброўства. Колас. Голас раптам, нібы ад спалоху, знізіўся. Нейкі момант праліпеў дрыжуча, кволенька, а потым перарваўся зусім. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыма́зацца, ‑мажуся, ‑мажашся, ‑мажацца; зак.
1. Разм. Прыгладзіць сабе валасы, змазаўшы іх чым‑н.
2. перан. Далучыцца да каго‑, чаго‑н. з карыслівымі мэтамі. — А ці не думаеце вы, што ён [Саўка] прымазаўся да паўстанцаў? — пытае ўсё той жа Бірка. Колас.
3. У азартных гульнях — прыняць удзел у гульні, дадаўшы сваю долю да стаўкі якога‑н. іграка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыхлы́нуць, ‑не; зак.
Раптоўна, імкліва прыцячы, прыліць. У Віктара прыхлынула да вушэй кроў, стала горача. Лобан. // перан. Раптоўна ахапіць, напоўніць каго‑н. (пра пачуцці). Мне нават сорамна стала перад другімі: чаму іменна мой партрэт наклеілі тут? Хіба я ўжо такі адметны ад усіх? Але ў той жа час і нейкі ціхі гонар прыхлынуў да сэрца. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шкурадзёр, ‑а, м.
Разм.
1. Рабочы бойні, які здзірае шкуры з забітых жывёл. Ды такіх коней я і дарэмна не ўзяў бы. Гэта былі недабойкі, ад якіх, відаць, і шкурадзёры адракліся. Якімовіч.
2. перан. Пра скнарнага гандляра, спекулянта, кулака і пад.; жывадзёр. [Галя:] — За хамуты будзе старацца спагнаць [Чапялевіч]. А каб жа працы той. Ну і шкурадзёр. Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчур 1, ‑а́, м.
Невялікая птушка сямейства ўюрковых.
шчур 2, ‑а, м.
У славянскай міфалогіі — далёкі продак, роданачальнік. Жылі там шчуры і прашчуры нашы.
шчур 3, ‑а́, м.
Абл. Пацук. Стукнуў хтось — ён [Сымон] раптам скок! Прытуліўся ў кут, у цёмны, Дух стаіўшы, ні мур-мур! Скуль жа стук той патаёмны? Ці прабег дзе проста шчур? Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)