містэ́рыя, ‑і, ж.

1. У Старажытнай Грэцыі, Старажытным Рыме і краінах Старажытнага Усходу — тайныя рэлігійныя абрады ў гонар бажаства, у якіх маглі прымаць удзел толькі давераныя асобы.

2. Рэлігійная драма на біблейскія сюжэты ў сярэднія вякі ў Заходняй Еўропе.

[Ад грэч. mystērion — таінства.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рапсо́дыя, ‑і, ж.

1. У Старажытнай Грэцыі — эпічная песня пра легендарных герояў і багоў, якую выконваў рапсод пад акампанемент струннага інструмента.

2. Віртуозны інструментальны твор на тэмы народных песень і танцаў. Венгерская рапсодыя Ліста. Рапсодыя для фартэп’яна з аркестрам.

[Грэч. rhapsōdía — песня рапсода, раздзел эпічнай паэмы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

храно́граф 1, ‑а, м.

Прыбор для дакладнай рэгістрацыі моманту якога‑н. назірання і для вымярэння кароткіх інтэрвалаў часу. Электронны хранограф. Механічны хранограф.

[Ад грэч. chronos — час і graphō — пішу.]

храно́граф 2, ‑а, м.

Помнік старажытнай пісьменнасці, які змяшчае гістарычную хроніку якіх‑н. краін або асобнай дзяржавы.

[Ад грэч. chronos — час і graphō — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́тнік, ‑а, м.

1. Начальнік сотні воінаў у Старажытнай Русі.

2. У дарэвалюцыйнай Расіі — афіцэрскі чын у казацкіх войсках, які адпавядаў чыну паручніка ў пяхоце. // Асоба, якая мела гэты чын.

3. Начальнік адміністрацыйна-тэрытарыяльнай сотні на Украіне ў 16–18 стст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тамга́, ‑і, ДМ ‑мзе, ж.

Гіст.

1. Кляймо, метка на чым‑н. як знак уласнасці (першапачаткова ў родавым грамадстве манголаў). // Пячаць, пячатка.

2. Гандлёвая пошліна ў Старажытнай Русі ў 13–15 стст., якую бралі, ставячы спецыяльнае кляймо на тавар.

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Панегі́рык ’у Старажытнай Грэцыі і Рыме — надмагільная пахавальная прамова, якая ўслаўляе подзвігі памёршага; празмерна хвалебны водзыў аб кім-, чым-н.’ (ТСБМ). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 75), з рус. панеги́рик ’тс’, дзе праз польск. panegiryk з лац. panēgyricus < грэч. πανηγυρικός: πανήγυριθ ’усеагульны народны сход’ (гл. Фасмер, 3, 197).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

набе́дранік, ‑а, м.

Частка адзення свяшчэнніка ў выглядзе парчовага прамавугольніка, якая носіцца на баку ніжэй пояса. [Алесь] ведаў, што фрэскі іхняй старажытнай царквы былі дзівам, аб якім казалі ўсе альбомы.., што іхні пратаіерэй-майстра і за гэта ўзнагароджаны камілаўкай, набедранікам і залатым.. крыжам. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фарысе́й, ‑я, м.

1. У Старажытнай Іудзеі — член рэлігійна-палітычнай партыі, якая абараняла інтарэсы заможных і вызначалася фанатызмам і крывадушшам.

2. перан. Ханжа, крывадушнік. [Лабановіч пра сябе:] А ён... проста — манюка, хітрэц, фарысей, ашуканец,.. фальшываманетчык, бо выдае сябе не за тое, што ён ёсць... Колас.

[Ад стараж.-яўр. pārāš.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

юпі́тэр, ‑а, м.

1. Магутная электрычная дугавая лямпа, якая выкарыстоўваецца ў кінатэхніцы для штучнага або камбінаванага дсвятлення пры кіназдымках.

2. (з вялікай літары). Пятая па адлегласці ад Сонца, самая вялікая планета сонечнай сістэмы.

3. (з вялікай літары). У старажытнай рымскай міфалогіі — вярхоўны бог.

[Ад лац. Jupiter.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

яндо́ўка, ‑і, ДМ ‑доўцы; Р мн. ‑довак; ж.

1. У старажытнай Русі — вялікая медная пасуда для віна, піва, мёду.

2. Лаянк. Пра вялікі нос. — Гультай ты!.. Табе ж цяжка рукі завярнуць, каб табе нечага гэту яндоўку тваю на патыліцу звярнула. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)