база́р, ‑у, м.

1. Гандаль (пераважна прыватны) прадуктамі і іншымі таварамі шырокага ўжытку ў пэўныя дні на спецыяльна адведзеных плошчах. Базар пачаўся рана. // Вялікі перадсвяточны або сезонны гандаль спецыяльнымі таварамі, звычайна на адкрытым месцы. Кніжны базар. Навагодні базар. // Людзі, што знаходзяцца на базары. Базар ужо раз’язджаўся. Збегся ўвесь базар.

2. Спецыяльна адведзенае месца з адпаведнымі прыстасаваннямі і будынкамі для гандлю. Маўчаць спусцела голыя базары. Сіпакоў.

3. перан. Разм. Бязладная гаворка, крык, тлум. — Дык рабіць жа што будзем? Чаго ж гэта мы базар адкрылі тут? Галавач.

•••

Птушыны базар — месцы на берагах мора, дзе гняздзяцца вялікія масы птушак.

[Перс. bāsar.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́верзны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які заключае ў сабе каверзу; заблытаны, складаны. Каверзнае пытанне. Каверзная справа. □ Іншы раз было і так, што той-сёй спецыяльна адшукваў.. каверзныя пытанні, абы толькі збіць з панталыку настаўніка. «Звязда».

2. Які робіць, чыніць каверзы, схільны да іх. Каверзны чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарадо́к 1, ‑дка, м.

1. Памянш.-ласк. да горад (у 1 знач.); невялікі горад. Шыбамі аконнымі здалёк зіхацеў маленькі гарадок. А. Вольскі.

2. Група жыллёвых або службовых будынкаў, аб’яднаных адным прызначэннем. Ваенны гарадок. Клінічны гарадок. // Спецыяльна абсталяваная спартыўная пляцоўка. Гімнастычны гарадок.

гарадо́к 2,

гл. гарадкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыру́льня, ‑і, ж.

Спецыяльна абсталяванае памяшканне для галення, стрыжкі, афарбоўкі, прычэсвання валасоў і пад. Мне трэба было пагаліцца, і я пайшоў у цырульню. Гамолка. Цырульня пустуе. Толькі побач з дзіцячым крэслам голяць нейкага кліента. Каршукоў. Кваліфікаваныя майстры цырульняў вам зробяць модную сучасную стрыжку. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

знарок, наўмысна, наўмысля, сумысля, свядома, прадузята, спецыяльна, дэманстрацыйна; назнарок (разм.); нарочна / абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

чарцёжны, ‑ая, ‑ае.

1. Прызначаны для чарчэння. Чарцёжны стол. Чарцёжная лінейка. □ Юрку трэба было яшчэ купіць гатавальню, чарцёжную дошку, лагарыфмічную лінейку. Карпаў.

2. у знач. наз. чарцёжная, ‑ай, ж. Памяшканне, спецыяльна абсталяванае для чарчэння; майстэрня, дзе робяць чарцяжы. Хлопцы праводзілі ў чарцёжнай па дванаццаць гадзін. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нарачы́та ’назнарок’ (Яруш., Бяльк.), нарочыта ’тс’ (Растарг.), рус. нарочито ’наўмысна; даволі многа’, польск. naro‑ czyto ’поўна, дастаткова, значна; урачыста’, славац. пагосце ’ўрачыста, ’серб.-харв. нарочитоспецыяльна; наўмысна’, балг. нарочито ’тс’. Да *пагосць > параўн. ст.-слав. нарочитъ ’асаблівы, выдатны, праслаўлены’, гл. парок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Насяка́нік ’кіёк з насечкамі, зробленымі спецыяльна яшчэ на растучым дрэве’, ’насмешлівая назва рабога’ (Нас.), нася‑ кинка ’настырная, з вострым языком дзяўчына’ (Нар. сл.), насякийло ’рабы чалавек’ (Мікуц.). У выніку семантычнай кандэнсацыі спалучэнняў з насекины(и) ’сукаваты; рабы’ (Нас.); да сячы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пако́стспецыяльна апрацаваны алей або тлушч, якія прымяняюцца для прыгатавання алейных фарбаў, лекаў і пад.’ (ТСБМ). З польск. pokost ’лак’. У польск. ад с.-ням. koste ’густая кісць’, ням. дыял. quästeln ’маляваць пэндзлем, мазаць’ (Бернекер, 582; Махэк, 469, Кюнэ, Poln., 84).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дэпо́, нескл., н.

1. Спецыяльна прыстасаванае месца, будынак для стаянкі і рамонту лакаматываў, вагонаў і інш. Тралейбуснае дэпо. □ Тут [у чыгуначным пасёлку] сыходзіліся дзве чыгункі, было дэпо, розныя майстэрні. Лынькоў. Рамонт робіцца вядома як: вагон адчапляюць ад састава і накіроўваюць у дэпо. Васілёнак.

2. Уст. Склад.

•••

Пажарнае дэпо — будынак для пажарных машын.

[Фр. dépôt.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)