произнести сов.

1. (выговорить) вы́мавіць;

2. (сказать) сказа́ць;

3. (огласить) абвясці́ць; см. произноси́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рэ́кнуцьсказаць, абазвацца, падаць голас, загаварыць’ (ТСБМ, Жыв. НС, Нар. сл., Нар. словатв., Шат.), ’сказаць, папрасіць’ (Сл. ПЗБ), рэ́катэ ’доўга, заікаючыся расказваць’ (ЖНС). Польск. rzeknąć, палаб. rict, н.-луж. rjaknuś, в.-луж. rjeknyć, чэш. řeknouti, славацк. riebiuť ’тс’, серб. і харв. рѐкнутисказаць’, балг. река. Прасл. *reknǫti, *rekti. Роднаснымі звычайна лічацца літ. rė́koti, rẽkti ’крычаць’, лат. rēkt ’раўці, рыкаць’ (Махэк₂, 532; Бязлай, 3, 163; Чарных, 2, 109; Сной, 529).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лёгка нареч. легко́; (без затруднений — ещё) свобо́дно;

л. сказа́ць — легко́ сказа́ть;

л. вы́круціцца — дёшево отде́латься

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лы́паць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

То адкрываць, то закрываць вочы, маргаць.

Лыпаць вачамі

1) бяссэнсава маргаць ад разгубленасці, збянтэжанасці, страху;

2) маўчаць, не ведаючы, што сказаць.

|| аднакр. лы́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. лы́панне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́гаварыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак.

1. што. Вымавіць, сказаць.

Гэта слова цяжка в.

2. што. Дамагчыся абяцання чаго-н. (разм.).

В. тыдзень адтэрміноўкі.

3. каму. Прабраць (разм.).

Маці выгаварыла хлапчуку за свавольства.

|| незак. выгаво́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сазна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. Усвядоміўшы няправільнасць свайго ўчынку, сказаць пра гэта.

С. ў сваёй памылцы.

2. Прызнаць сваю віну.

Пасля доўгага запірання злачынец сазнаўся.

|| незак. сазнава́цца, -наю́ся, -нае́шся, -нае́цца; -наёмся, -наяце́ся, -наю́цца.

|| наз. сазна́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

провозгласи́ть сов.

1. (что — объявить) абвясці́ць; (произнести) сказа́ць;

2. (кого, что кем, чем) абвясці́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́мармытаць, ‑мычу, ‑мычаш, ‑мыча; зак., што.

Сказаць што‑н. ціха, невыразна; прамармытаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсячы́, -сяку́, -сячэ́ш, -сячэ́; -сячо́м, -сечаце́, -сяку́ць; -се́к, -кла; -сячы́; -се́чаны; зак.

1. што. Адсякаючы, аддзяліць.

А. сукі на дрэве.

2. перан., каго. Спыніць, абарваць.

Абсек мяне бацька, не даў слова сказаць.

|| незак. абсяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абсяка́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ядаві́ты, -ая, -ае.

1. Які з’яўляецца ядам (у 1 знач.), які выклікае атручэнне.

Ядавітыя рэчывы.

Я. грыб.

Я. газ.

2. перан. Зласлівы, з’едлівы.

Ядавітая іронія.

Я. чалавек.

Ядавіта (прысл.) сказаць.

3. Пра колер, пах: непрыемны, рэзкі (разм.).

|| наз. ядаві́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)