манапо́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн.лек; ж.

Уст. Разм. У дарэвалюцыйнай Расіі — дзяржаўная крама, у якой прадавалі гарэлку. Два шчырыя сябры злазяць з воза, абдымаюцца, цалуюцца, адзін аднаго падтрымліваюць і ідуць да манаполькі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рагу́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн.лек; ж.

1. Разм. Памянш. да рагуля (у 1 знач.); невялікая рагуля (у 1 знач.). Другое вогнішча Коля Булкін расклаў для кухараў, паставіў рагулькі, на іх павесілі кацялкі. Жычка.

2. Памянш.-ласк. да рагуля (у 2 знач.). — Хутка на пашу пойдзеце, рагулькі, — прамовіла Таццяна, быццам каровы маглі разумець яе. Марціновіч.

3. Спец. Прыстасаванне ў прадзільных машынах, якое дае ніцям вярчэнне і накіроўвае іх на шпульку.

4. толькі мн. (рагу́лькі, лек). Род аднагадовых і шматгадовых травяністых раслін сямейства казяльцовых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гранку́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн.лек; ж.

Абл. Буйная шраціна. [Дзед Талаш] палажыў штук шэсць гранкулек, і калі ўсё было гатова, тады пасадзіў на брамку пістон і ўжо болей цвёрдымі і ўпэўненымі крокамі накіраваўся ў Макушы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

біру́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

1. Маленькая точаная фігурка, якая ўжыв. ў гульні, дзе трэба дастаць адну за адной такія фігуркі, не зварухнуўшы астатніх.

2. Падвеска на ланцужку кішэннага гадзінніка, бранзалета і пад. як упрыгожанне.

Гуляць у бірулькі (разм., неадабр.) — займацца пустымі справамі, марна траціць час.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́лька 1,

гл. палякі.

по́лька 2, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн.лек; ж.

Танец у хуткім тэмпе, а таксама музыка да гэтага танца. [Надзя і Саша] танцавалі польку, кадрыль, факстрот. Гроднеў. Пасля Лізавета і Наталля выціналі голасам польку і колькі разоў прайшлі танцам па хаце. Чорны.

[Чэшск. polka.]

по́лька 3, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн.лек; ж.

Мужчынская стрыжка, пры якой валасы на скронях і на патыліцы злёгку падстрыгаюцца. Першым кінуўся ў вочы Станеўскі. Узмужнелы, пастрыжаны, як мелі звычай стрыгчыся нямецкія вайсковыя — пад высокую польку, з чорнымі і бліскучымі ад брыльянціну валасамі. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спіра́ль, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Незамкнутая крывая лінія, якая ўтварае шэраг абаротаў вакол пункта на плоскасці або вакол восі.

2. Дрот, спружына або іншы прадмет, звітыя, скручаныя па такой лініі.

С. для праса.

|| памянш. спіра́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж. (да 2 знач.).

|| прым. спіра́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пу́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн.лек; ж.

Партыя гульні ў карты (прэферанс, вінт і пад.), а таксама асобая графа для запісу вынікаў гульні. Запісаць у пульку. □ [Глеб:] — Яны такія, гэтыя прэферансісты, як пачнуць пульку, дык і праз суткі могуць не скончыць. Васілёнак.

[Ад фр. poule — стаўка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свісту́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн.лек; ж.

Невялікі свісток, зроблены з саломы, травы і пад.; пішчалка. На стале лугавіну гартаем, Ні травінкі марна не знішчылі: На свістульку прыдасца вунь тая, А вось гэтая пойдзе на пішчык. Зуёнак. // Дзіцячая цацка-свісток.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пісу́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн.лек; ж.

Разм. Маленькае пісьмо, запіска. — Уся гэта мая бяда, як ты кажаш, змешчана вось у гэтай невялічкай пісульцы, — Лабановіч паказаў паперку ад дырэкцыі народных школ. Колас. Не раз Міхалка слаў пісулькі да свайго сябрука Андрэя. Ядвігін Ш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

біру́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн.лек; ж.

1. Упрыгожанне, падвеска на ланцужку кішэннага гадзінніка, бранзалета і пад.

2. толькі мн. (біру́лькі, ‑нек). Гульня, якая заключаецца ў тым, каб з кучкі дробных прадметаў выбраць кручком адно за адным, не пасунуўшы пры гэтым астатніх.

•••

Гуляць у бірулькі гл. гуляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)