пахо́джанне, ‑я, н.
1. Прыналежнасць па нараджэнню (да якой‑н. нацыі, народнасці, класа і пад.). Беларус па паходжанню. □ Ён па прафесіі — рабочы, А па паходжанню — латыш. Колас. [Генерал] ганарыўся сваім паходжаннем, сваімі ваеннымі ведамі. Шамякін.
2. Узнікненне, утварэнне чаго‑н. Паходжання жыцця на зямлі. Паходжанне мовы. □ На выгане, ля самай Каменні, узвышаюцца зялёныя курганы. Ніхто не ведае іх паходжання. Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праклю́нуцца, ‑нецца; зак.
Разм.
1. Паказацца з яйка, прабіўшы шкарлупіну дзюбай (пра птушак). Кураняты праклюнуліся.
2. перан. Прарасці. Была такая пара, калі вось-вось з зямлі праклюнуцца вострыя зялёныя парасткі травы, калі на дрэвах пачала набракаць заедзь квецені. Сабаленка. На стале ў слоіку з-пад варэння тры галінкі вярбы. Коцікі на іх распусціліся, праклюнуўся зялёны лісток. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рассціла́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да разаслацца.
2. Размяшчацца на вялікай прасторы. Навокал рассцілалася поле, яшчэ даволі стракатае: за жаўтлявым спелым жытам зелянела бульба, з другога боку сінеў лубін. Шамякін. Абапал дарогі рассцілаліся зялёныя лугі. Мядзёлка.
3. Слацца нізка над паверхняй чаго‑н. Дым ішоў у глыбіню лесу і рассцілаўся там па зямлі. Кулакоўскі.
4. Зал. да рассцілаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прага́ліна, ‑ы, ж.
1. Незарослае дрэвамі месца ў лесе; палянка. На палянках, на прагалінах.. гэтага лесу мы пасвілі кароў або коней. Ермаловіч. // Голае, пазбаўленае покрыву месца на якой‑н. паверхні. Ад белай выкашанай прагаліны аж сюды на ржышча цягнуліся крывыя свежыя зялёныя пракосы. Пташнікаў.
2. Вольнае месца паміж чым‑н. Туман растаў, угары завіднелася шэрае, з сінімі прагалінамі, неба. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праскрыпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.
1. Утварыць скрып, скрыпучыя гукі. Дзверы праскрыпелі. □ Віктар ад злосці аж праскрыпеў зубамі. Гаўрылкін. // Праехаць, прайсці са скрыпам. Апранутыя ў зялёныя шынялі з шырокімі хлясцікамі, .. [пагранічнікі] гучна праскрыпелі тупаносымі рыжымі ботамі. Бажко. // што і без дап. Сказаць што‑н. скрыпучым голасам. — Э-э-х, Марыя Паўлаўна, — не прамовіў, а неяк праскрыпеў Шаройка. Шамякін.
2. Скрыпець некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асто́яцца, астоюся, астоішся, астоіцца; зак.
1. Стаць спакойным, перастаць калыхацца (звычайна пра вадкасць). Вада перастала кіпець, астоялася, і тады на дне бляшанкі Антон Ягоравіч убачыў зусім зялёныя жытнія зярняткі. Чыгрынаў. Там вырывалася з балота Жоглаўка — рака-крыніца, варушыла ваду, не давала астояцца. Пташнікаў.
2. Утрымацца на нагах. Кірэй захістаўся, паліцаі памкнуліся падтрымаць яго, але ён адпіхнуў іх рукі, сабраў апошнія сілы і астояўся. Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вако́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Размешчаны наўкола. Вакольныя нівы. □ Адсюль добра відны вакольныя вёскі, зялёныя палі з лугамі, лес за сялом. Каваль.
2. Які ляжыць у баку ад самага кароткага шляху, кружны. Ехаць вакольнай дарогай. □ [Мужчыны] выйшлі на Жукаву вуліцу, каб абагнуць рынак і вакольным шляхам спусціцца на Лог. Гартны.
3. у знач. наз. вако́льнае, ‑ага, н. Навакольнае асяроддзе. У некаторых апавяданнях наглядаецца чулае, індывідуальнае ўспрыманне ўсяго вакольнага. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мяцёлка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
1. Тое, што і мятла. А вілы, граблі і мяцёлкі,.. Каля варот адны стаялі — Таксама працы ўжо чакалі. Колас.
2. Спец. Суквецце некаторых раслін, якое нагадвае па форме мятлу. Бездапаможна пнуцца ўгару сіва-зялёныя мяцёлкі аўса. Брыль.
3. Абл. Мятліца. Улетку па гэтай дарозе вазілі з паплавоў сена, мяккае, як воўну, жыта напалам з гірс[о]й і мяцёлкай. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павыкіда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Выкінуць усіх, многіх або ўсё, многае. [Юзік:] А што, калі .. [коні] нас разнясуць ды павыкідаюць, бо маладыя, першы раз запрэжаны? Чарот. Дзяцел падзяўбе, падзяўбе, потым павыкідае са шчыліны трэсачкі на зямлю ды зноў за работу. Мяжэвіч. Ліпы, што раслі ўздоўж гарадскіх вуліц, толькі павыкідалі свае светла-зялёныя ліпучыя лісточкі. Арабей.
2. Выкідаць некаторы час. Павыкідаць да абеду гной.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рыжэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.
1. Станавіцца рыжым, рыжэйшым. Валасы рыжэюць. □ Лён ужо даўно адцвіў, зялёныя буйныя галоўкі пачыналі рыжэць, перашэптваліся на ветры. Гурскі. Заставалася яшчэ з паўгадзіны часу да заходу сонца, а сена было ўжо ўсё згрэбена і зложана ў копы, каб не рыжэла ад расы. Колас.
2. Вылучацца сваім рыжым колерам, віднецца (пра што‑н. рыжае). На высокіх узгорках рыжэла ржышча. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)