саме́ц, ‑мца, м.

1. Асобіна мужчынскага полу. Ёсць у нас самцы [алені], у якіх рогі важаць па восем кілаграмаў і нават болей. В. Вольскі.

2. Мужчына як носьбіт біялагічных уласцівасцей свайго полу; празмерна падкі да жанчын. Не падабаўся.. [Лабановічу] гэты твар самаздаволенага самца [Сухаварава] і гэтыя адвіслыя мокрыя губы з паднятымі ўгару чорнымі вусікамі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сэрцае́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Разм. жарт. Мужчына, які карыстаецца вялікім поспехам у жанчын; пакарыцель жаночых сэрцаў. Зразумеў, што перад намі — не шалапут, не сэрцаед нейкі, а хлопец чысты і жаніцьба для яго — справа сур’ёзная. Шамякін. Малады, прыгожы штурман з ліхім цёмным чубам вясковага сэрцаеда паблажліва ўсміхнуўся, пачуўшы пра трывогу капітана. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тано́к ’карагод’ (Бяльк., Ян., Растарг., Арх. Вяр.), ’хаджэнне шырокімі радамі жанчын, якія ўзяліся за рукі’ (у час “ваджэння стралы”) (Земляроб. каляндар), ’карагод, танец’ (чашн., Нар. сл.), ’танец’ (Ласт.), памянш. тано́чак (тапочекъ) ’тс’ (часцей у песнях) (Нас.), мн. л. танкі ’скокі’ (Сержп. Прымхі), тано́к вадзі́ць ’харавод вадзіць’ (Нар. Гом.), танка вадзіці ’тс’ (гом., Д.-Хадак.). Да тан (гл.) пад уплывам польск. дыял. tanek ’танец’ (Фасмер, 4, 19), гл. та́нец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ёрзаць, ёрзацца ’неспакойна сядзець, круціцца’ (БРС, ТСБМ, Шат., Нас., Касп., Бяльк., ТС), ёрза ’непаседлівы чалавек’ (Мат. АС, З нар. сл.). Рус. ёрзать ’неспакойна сядзець, круціцца, мітусіцца, церціся аб штосьці, дамагацца’, ёрза ’непаседа, дураслівец, свавольнік, гарэза’, ёрзун ’які любіць заляцацца да жанчын, распуснік’, ёрзунья ’распусніца’. Гэта беларуска-рускае слова, магчыма, балтыйскага паходжання. Параўн. літ. er̃žilas, ar̃žilas ’жарабец’, eržùs, aržùs ’прагны, пахатлівы’. У якасці непасрэднай крыніцы ў такім выпадку была б заходнебалтыйская форма.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

па́церкі, ‑рак; адз. пацерка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

1. Круглыя або іншай формы невялічкія прадметы з бурштыну, шкла і пад. з дзірачкай пасярэдзіне для працягвання ніткі.

2. Упрыгожанне з такіх прадметаў, нанізаных на нітку; каралі. На шыях мужчын, жанчын і дзяцей вісяць пацеркі з ракавінак, з зубоў і кіпцюроў мядзведзя, ваўка, лісы. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лавела́с, ‑а, м.

Спакуснік жанчын; ахвотнік да любоўных прыгод; залётнік. — Не хлапчук жа .. [Сярожка], а студэнт трэцяга курса інстытута замежных моў і не лавелас які-небудзь, а вось на табе. З першага погляду закахаўся ў дзяўчыну. Скрыпка. [Казік:] — Не, я скажу толькі тое, што добра ведаю.. Ад тваёй ласкавай усмешкі ў старога лавеласа аж млела сэрца. Машара.

[Ад уласнага імя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассялі́ць, ‑сялю, ‑селіш, ‑селіць; зак., каго-што.

1. Пасяліць, даць месца для жылля (пра некалькіх або многіх). Рассяліць людзей па хатах. □ Перад наступленнем карнікаў быў .. загад: жанчын, дзяцей, хворых рассяліць у вёсках. Шамякін.

2. Пасяліць асобна адзін ад аднаго. Калі.. [хлопцаў] расселяць па розных пакоях, усё прападзе. А ў хлопцаў былі свае планы, свае меркаванні. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галашэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. галасіць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Ніна ўявіла вёску, ахопленую пажарам, крыкі і галашэнне жанчын, дзікае рыканне жывёлы, і ў яе замерла сэрца. Шчарбатаў.

2. Від даўнейшых народных абрадавых песень: плач з выпадку смерці, выхаду замуж і пад. Маналогі Крыстыны пабудаваны на.. імправізацыі беларускіх.. песень і галашэнняў. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́прастацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Прыняць прамое становішча; разагнуцца, выпраміцца. □ Вудзільна сагнулася і тут жа выпрасталася. Ляўданскі. Жнеі выпрасталіся і пачалі паглядаць на дарогу, на жанчын, што падыходзілі ўсё бліжэй і бліжэй. Мележ.

2. Разм. Легчы, выцягнуўшыся на ўвесь рост. Стомленасць і позні час спараджалі жаданне легчы, выпрастацца і моцна заснуць. Галавач.

3. Разм. Памерці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пол 1, ‑у, м.

Сукупнасць уласцівасцей, якія характарызуюць мужчынскія і жаночыя арганізмы і супроцьпастаўляюцца адзін другому. Мужчынскі пол. Жаночы пол.

•••

Дужы пол (жарт.) — пра мужчын.

Прыгожы (слабы) пол (жарт.) — пра жанчын.

пол 2, ‑а, м.

Палаткі, нары. Хата нагадвала даўнейшую курніцу: чорная земляная падлога, брудны і таксама чорны на ўсю хату пол, па якім ўпокат спала ўжо немалая Прахорава сям’я. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)