біру́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.
1. Упрыгожанне, падвеска на ланцужку кішэннага гадзінніка, бранзалета і пад.
2. толькі мн. (біру́лькі, ‑нек). Гульня, якая заключаецца ў тым, каб з кучкі дробных прадметаў выбраць кручком адно за адным, не пасунуўшы пры гэтым астатніх.
•••
Гуляць у бірулькі гл. гуляць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чараўні́цтва, ‑а, н.
1. Сіла, дзеянні чараўніка; вядзьмарства; чары. Зайшла размова аб навуках — Старых, даўнейшых — і іх штуках, Аб кнігах з чорнаю пячаццю, Аб чараўніцтве, аб закляцці, Аб розных хітрасцях і зман[е]. Колас.
2. Знахарства. Найчасцей знаходзім адзнакі каля канкрэтных апісанняў замоў, чараўніцтва і розных дробных забабонаў. «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нюа́нс, ‑у, м.
Адценне, нязначны пераход (колеру, гукаў). Нюансы сіняга колеру. Нюансы вымаўлення. □ Колькі сплыло гадоў, а я памятаю чысты голас хлопчыка да самых дробных нюансаў. «ЛіМ». // перан. Наогул адценне, тонкае адрозненне ў чым‑н. Нюансы настрою. □ Тонкім лірызмам, праўдзівасцю пачуцця, багаццем унутраных душэўных нюансаў вызначаюцца вершы Танка аб каханні. Бярозкін.
[Фр. nuance.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
намяня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., чаго.
1. Набыць шляхам абмену нейкую колькасць чаго‑н. Намяняць марак. □ З хаты памянялі на яду ўсё, што можна было памяняць. Цяпер трэба рабіць нейкі абарот.. Ніна прыкідвае, колькі яна можа намяняць за тое, што ў торбе. Арабей.
2. Разменьваючы, набыць якую‑н. колькасць дробных грошай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пабягу́шкі, ‑шак; адз. няма.
Разм. У выразе: на пабягушках — а) для дробных паслуг, даручэнняў. Хлопчык быў па пабягушках, выконваў розную чорную работу. «Беларусь»; б) перан. у поўным падпарадкаванні ў каго‑н., выконваючы ўсе чые‑н. жаданні, капрызы і пад. «Нясоладка, мабыць, жывецца, — падумаў Міхал. — Ды сам [Аляксееў] вінаваты. Не можа паставіць сябе: усё на пабягушках». Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шлам, ‑у, м.
Спец.
1. Асадак пры электролізе некаторых металаў, у якім ёсць звычайна высакародныя металы.
2. Глеісты асадак каменнага вугалю ці руды пры мокрым абагачэнні.
3. Нерастваральныя ў вадзе злучэнні, якія асядаюць у паравых катлах у выглядзе глею ці цвёрдых кавалкаў.
4. Асадак у выглядзе дробных цвёрдых часціц, які выдзяляецца пры адстойванні, фільтраванні вады.
[Ням. Schlamm — глей, гразь.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тырр, тыр-р — выклічнік, выражае грукат хутка ад’язджаючага воза, раптоўны гром, нечаканы трэск ад падзення дробных прадметаў, гук пры разбіванні посуду, адначасовы стрэл з ружжаў (Нас.), перадае стук па штыкецінах: палкыю па кольліх тыр‑р (мсцісл., Нар. лекс.). Гукапераймальны імітатыў з інтэнсіўным значэннем, утвораны шляхам падваення апошняга гука, параўн. укр. вурр — пра гырканне сабакі пры звычайным вур (Смаль-Стоцкі, Приміт., 62, 148). Гл. таксама тыр-тыр.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шы́цік, ‑а, м.
Разм. Маленькі рачны чарвячок, які жыве ў рухомым доміку-трубачцы, зробленым з пясчынак, кавалачкаў кары, дробных ракавінак. Сказаў .. [дзед] пра гэта раніцай, і я ўвесь дзень не ведаў спакою: накапаў чарвякоў, у ручаі назбіраў шыцікаў, разоў дзесяць, можа, перамотваў лёску. Хомчанка. Іх мы называлі хто як: хто сыцікі, хто шыцікі, а хто проста вадзяныя чарвячкі. Дайліда.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пасылка ’прыспаная ці высылаемая запакаваная рэч’ (ТСБМ), як і ўкр. поси́лка ’тс’ з рус. посы́лка ’тс’. Неалагізмамі з’яўляюцца серб.-харв. по̀шиљка і славен. pošíljka ’тс’. Больш старое пасы́лка ’пасыланне’, польск. posyłka ў выразе chłopiec na posyłki ’хлопец на пабягушках’, чэш. posílka ’пасыланне каго-н. для выканання дробных даручэнняў’, у бел. мове адбылася намінацыя выразу з прыметніка і назоўніка ў пасы́льнік ’рассыльны’ (Нас.). Усе да па‑сылаць < прасл. po‑sьlati ’пасылаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адсы́паць, ‑сы́плю, ‑сы́плеш, ‑сы́пле; зак.
Аддзяліць частку якога‑н. сыпкага рэчыва або дробных прадметаў, перасыпаўшы куды‑н. Адсыпаць мукі. □ — А ты не бядуй, — уцешыла дзяўчынка Косціка, — У наступны раз я навучу цябе, як зачараваць гарлачык. Тады набярэш поўны. А зараз дай я табе трохі адсыплю. Даніленка.
адсыпа́ць 1, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да адсы́паць.
адсыпа́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адаспа́ць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)