бяро́за, -ы, мн. -ы, -ро́з, ж. і бярэ́зіна, -ы, мн. -ы, -зі́н, ж.

Лісцевае дрэва з белай карой, а таксама драўніна гэтага дрэва.

Б. — не пагроза: дзе стаіць, там і шуміць (прыказка).

|| памянш. бяро́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

|| прым. бяро́завы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзелавы́, -а́я, -о́е.

1. Які адносіцца да грамадскай, службовай дзейнасці.

Дзелавая размова.

Дзелавыя сувязі.

Дзелавое пісьмо.

2. Які ведае справу, умела кіруе і клапоціцца аб рабоце.

Дзелавыя людзі.

Д. кіраўнік.

3. Прыдатны для апрацоўкі ў якасці матэрыялу (спец.).

Дзелавая драўніна.

4. Звязаны са справаводствам.

Д. стыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Абялі́ць ’зняць кару, каб была відаць белая драўніна’ (Шат.). Тлумачэнне не дакладнае. Параўн. абяліць ’зняць скуру з забітай жывёлы’ (Бяльк., Шн., КЭС). Гл. бяліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чарнаклён, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Нізкае дрэва або куст сямейства кляновых, адзін з відаў клёна. / ‑у; у знач. зб. Зараснікі чарнаклёну.

2. ‑у; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бакау́т, ‑а і ‑у, М ‑уце, м.

1. ‑а. Вечназялёнае трапічнае дрэва, якое мае вельмі цвёрдую драўніну; жалезнае дрэва. / у знач. зб. Распаўсюджанне бакауту.

2. ‑у; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бала́нсавы 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да балансу ​1 (у 2, 3 знач.). Балансавая справаздача.

бала́нсавы 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да балансу ​2 (у 1 знач.). Балансавая драўніна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кедр, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Хвойнае вечназялёнае дрэва. Ліванскі кедр. Гімалайскі кедр. // Распаўсюджаная народная назва некаторых відаў хвоі, якія даюць ядомае насенне — арэшкі. Сібірскі кедр.

2. ‑у. Драўніна гэтага дрэва.

[Грэч. kedros.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самшы́т, ‑а і ‑у, М ‑шыце, м.

1. ‑а. Паўднёвае вечназялёнае дрэва або куст сямейства самшытавых з цвёрдай драўнінай. / ‑у; у знач. зб. Пасадка самшыту.

2. ‑у; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́дуб, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Вечназялёны, радзей лістападны куст ці невялікае дрэва з калючым лісцем і ядавітымі чырвонымі пладамі. / ‑у, у знач. зб. Насадзіць падубу.

2. ‑у. Драўніна гэтага дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фернамбу́к, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Бразільскае дрэва з жоўта-чырвонай каштоўнай драўнінай.

2. ‑у. Драўніна гэтага дрэва. Нарыхтоўка фернамбуку.

3. ‑у. Чырвоная фарба, якая здабываецца (атрымліваецца) з драўніны гэтага дрэва.

[Ад геагр. назвы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)