Лю́таваць ’праяўляць жорсткасць’, ’праяўляцца з вельмі вялікай сілай’ (ТСБМ, Др.-Падб., Гарэц., Растарг.). Да лю́ты (гл.).

Лютава́ць ’паяць’ (нясв., дзярж., Нар. словатв.). З польск. lutować ’тс’, якое з с.-в.-ням. loeten, ням. löten < с.-в.-ням. lōt, сілезск. lutt, ням. Lot ’сплаў металаў, які служыць для іх спайкі’ (Слаўскі, 4, 390). Гл. таксама літава́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Махля́р, махля́р, мъхля́р ’жулік, круцель, ашуканец’ (ТСБМ, Нас., Бір. Дзярж., Чач., Сцяшк., Сл. ПЗБ; міёр., З нар. сл.; КЭС, лаг.), ст.-бел. махляръ ’тс’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. machlarz ’тс’, якое з с.-н.-ням. mecheler, гал. makelaar, суч. ням. Makler ’маклер’, Mäkler ’пераборлівы, наравісты’ (Булыка, Лекс. запазыч., 126; Кюнэ, 75; Васэрцыер, 145).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бэ́сціць ’лаяць, ганьбіць, зневажаць; мазаць адзежу’ (Шат., КЭС, лаг., БРС, Бір. Дзярж.), бэ́сціцца ’прыпадабняцца жывёле’ (Гарэц.). Параўн. ст.-укр. бествитися (з XVI ст.). Запазычанне з польск. bestwić ’тс’ (аб польскім слове гл. Брукнер, 22: да bestja < лац. bestia ’звер’). Параўн. бэ́штать. Форма бэ́сціцца адлюстроўвае польск. bestwić się. Непасрэдна з польск. bestja запазычана бел. бэ́стыя (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ачу́хацца ’апомніцца’ (Касп.), ’аправіцца пасля цяжкай хваробы’ (Бір. Дзярж.), ’апрытомнець’ (Шат., КЭС, лаг.), ’абжыцца крыху пасля нягод’ (Юрч. Сін.), рус. очухаться ’апрытомнець, паправіцца, выздаравець’. Да этымалогіі параўн. вычухаць ’перанесці хваробу, недамаганне’ (Шат.), рус. очухать ’адчуць’, учухать, якія разам з чухаць ’адчуваць, нюхаць’ узыходзяць да čuti ’чуць’, параўн. Фасмер, 4, 388; Слаўскі, 1, 108; Махэк₂, 102.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́маць ’румзаць, канозіцца’ (ТС), рыме́ць ’злаваць, выгаворваць’ (дзярж., Нар. сл.), ’вішчаць (пра свіней)’ (мядз., Нар. сл.), руск. дыял. рымонить, чэш. rýma ’насмарк’, серб.-харв. рѝмати ’плакаць, хныкаць’, з іншым вакалізмам рус. дыял. рю́мить ’плакаць’, рю́ма ’плакса, равула’, укр. рюмати, рюмсати. Да і.-е. *rʼum‑: *rym (Куркіна, Этимология 1971, 76; Скок, 3, 144). Параўнай ры́мзаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падзі́ў ’порча вокам, якую лечаць загаворам’ (ТСБМ, Шат., Гарэц., Др.-Падб., Сержп., Грам., Бір. Дзярж., Мат. Гом.), по́дзіў, подзі́ў (ТС), падзі́вец (Сл. ПЗБ), падзі́вак (Мат. Гом.) ’тс’. Бязафіксны дэрыват ад падзівіцца < дзівіцца (гл.). Фанетычныя паралелі ў інш. слав. мовах маюць іншую семантыку: укр. подив ’паглядзенне’, польск. podziw, чэш. podiv ’здзіўленне; захапленне’. Семантычны адпаведнік у рус. сглаз < сглазить.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пато́п ’разводдзе, паводка’, патопа ’патоп, непралазная гразь’ (Нас., Бір. Дзярж.), ’балоцістае месца’ (Нас.). Укр. потоп ’патоп’, потопа ’паводка’, рус. пото́п, пск., цвяр. по́топь ’разліў, паводка’, польск. potop, чэш., славац. potopa, славен. potòp, серб.-харв. по̀топ, макед., балг. потоп ’патоп’, ’разводдзе’. Прасл. potop(a) < potopiti < topiti > тану́ць ’патанаць’ (гл.).

Пато́п2 ’стаптаны агарод’ (ганц., Сл. ПЗБ). Да (па‑)таптаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мадыгава́цца ’вырабляць, крыўляцца’ (Шат.), ’важнічаць’, ’убірацца, прыгожа апранацца’ (дзятл., лях., пух., Сл. ПЗБ), ’прыладжвацца, прымошчвацца’ (дзярж., Нар. сл.), стаўб. мадыгава́ць, мадыголіць ’прыладжваць, падганяць адзенне’ (Жыв. сл.). Відаць, ад ⁺мадыга (аб суфіксе ы́га гл. Сцяцко (Афікс. наз., 182) < модны, параўн, рус. перм. модя́га ’франт, фарсун’. Пасля адбылося збліжэнне з лексемай мадырава́цца1 (гл.) паводле аднолькавай семантыкі і блізкага фанетычнага гучання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Манке́т, манке́ты, малар. манкэ́та, манкатэ́ ’канцавая частка рукава, манжэт’ (Касп., Сл. Брэс., Сцяц., Сл. ПЗБ; гродз., Мат. АС; в.-дзв., Шатал.; гродз., дзярж., Нар. сл.; КЭС, лаг.; слонім., Шн. 3), ’частка рукавіцы’ (Жд. 1). Рус. ёнаўск. (ЛітССР) манке́та ’манжэта’. Запазычана з польск. mankiet ’тс’ (Кюнэ, 76; Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 3, 31), якое з італ. manichetta ’рукаўчык’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крысо́ ’пала адзення’ (ТСБМ, Бір. Дзярж., Янк. I, Некр.). Укр. криса ’край, берагі сасуда, палі капелюша’, польск. kresa ’палі капелюша’. Ёсць меркаванне аб запазычанні польскіх слоў з с.-в.-ням. kritz ’лінія, рыска’. Параўн. польскія дублеты kreska/kryska, kresić/krysić, што сведчыць аб магчымасці запазычання бел. крысо, крыса і ўкр. криса праз польскае пасрэдніцтва (Слаўскі, 3, 90–91).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)