мана́ткі, ‑аў; адз. няма.

Разм. Рэчы, пажыткі, скарб. У нядзелю Антось прывёз хлопцаў з усімі манаткамі ў Яўхімаву хату. С. Александровіч. [Ляснічы:] — Ну, чалавеча, Збірай манаткі і ў Парэчча За добры час перабірайся! Колас.

[Ад лац. manata — жменя, ручная ноша.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нырцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; незак.

Разм. Тое, што і ныраць. Хлопцы ўлетку нырцавалі, выхваляючыся адзін перад адным, хто больш прабудзе пад вадою. Сабаленка. Цемра ў нетры нор нырцуе, Навагодні дзень ідзе. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пака́шліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Кашляць час ад часу. Бацька курыў з прагнасцю і пакашліваў. Пестрак. У гэты час на лесвіцы паказаўся Тарасюк. Ён ішоў, апусціўшы галаву, і пакашліваў у кулак. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакга́уз, ‑а, м.

Склад для захоўвання грузаў пры чыгуначных станцыях, партах і пад. За металічнай станцыйнай агароджай справа віднеліся ў зеляніне садоў белыя маланкі, а злева ўсё засланяў доўгі чыгуначны пакгауз. С. Александровіч.

[Ням. Packhaus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіро́цкі, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і сірочы. Гулка сіроцкая песня Па свеце нясецца з трывогай. Купала. На наша сіроцкае шчасце, раніца ле вельмі халодная. С. Александровіч.

•••

Сіроцкая зіма — пра цёплы, маласнежны зімовы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слане́чнікавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сланечніку. Далёка застаўся сланечнікавы палетак, мінулі ржышча са стагамі саломы і выйшлі на палявую сцежку. С. Александровіч. // Які здабываецца з насення сланечніку. Сланечнікавы алей. Сланечнікавая макуха.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спа́дкі, ‑аў; адз. няма.

Разм. Маёмасць, якая пасля смерці ўладальніка пераходзіць у карыстанне каго‑н. Калі ж Фэлькі не стала, дык хвалёная багатырка Марыля мігам прыджгала ў Цімкавічы па бацькавы спадкі. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́знаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і з дадан. сказам.

Разм.

1. Тое, што і выведаць (у 1 знач.).

2. Тое, што і спазнаць. Вызнаць тайны акіяна — Вось імкненне іх [вучоных] і план. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маро́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Травяністая балотная расліна з белымі кветачкамі і аранжавымі ягадамі.

2. зб. Ягады гэтай расліны. Спелай марошкай ірдзее Скрозь і лагчына і яр. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

назна́чыцца, ‑чыцца; зак.

Абазначыцца, стаць прыкметным, яўным. У белым халаце Міхаіл Пятровіч выглядаў стройным і па-ваеннаму падцягнутым. Толькі яшчэ больш, пасівелі ў яго скроні ды назначыліся маршчыны ля вачэй і рота. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)