пазабру́джвацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

Забрудзіцца, запэцкацца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

Дзеці пазабруджваліся.

Адзенне пазабруджвалася.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пузы́рыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ыцца; незак. (разм.).

1. Узнімацца, пакрывацца пузырамі.

Раствор пузырыцца.

2. Пра тканіну, адзенне: надзімацца ад ветру.

Кашуля пузырыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

убра́нне, -я, н.

1. Адзенне, убор; строі.

Жаночае ў.

Лес у асеннім убранні (перан.).

2. Аддзелка, абсталяванне памяшкання; аздабленне чаго-н.

У. хаты.

Ёлачнае ў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хламі́да, -ы, ДМі́дзе, мн. -ы, -мі́д, ж.

1. Адзенне старажытных грэкаў і рымлян у выглядзе плашча.

2. Нязграбная шырокая і доўгая адзежына (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шу́ба, -ы, мн. -ы, шуб, ж.

1. Зімовае верхняе адзенне з футра.

Лісіная ш.

2. Поўсцевае покрыва некаторых жывёл.

Ш. вавёркі.

|| прым. шу́бны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мі́дзі, нескл., ж.

Разм. Жаночае адзенне (спадніца, сукенка, паліто) сярэдняй даўжыні.

[Англ. midi.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазано́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Занасіць усё, многае. Пазаношваць адзенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мандары́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мандарына ​2. Мандарынскае адзенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

манеке́ншчык, ‑а, м.

Той, хто дэманструе на сабе адзенне новых фасонаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

казакі́н, ‑а, м.

Мужчынскае верхняе адзенне на апліках, са зборкамі ззаду.