задзіма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. задзьмуць.

2. Пра вецер, мяцеліцу: дзьмуць, пранікаючы куды-н.

Часам у вокны задзімаў вецер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

задо́к, -дка́, мн. -дкі́, -дко́ў, м.

Задняя частка якога-н. прадмета (звычайна пра павозку, мэблю).

Сесці ў задку калёс.

Цялячы з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замле́лы, -ая, -ае (разм.).

1. Анямелы, адзеравянелы.

Замлелыя ногі.

2. Млявы, расслаблены (пра стан чалавека).

Замлелая дзяўчынка.

|| наз. замле́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запустава́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ту́е; зак.

1. Прыйсці ў стан заняпаду.

2. Абязлюдзець, апусцець (пра жыллё).

Запуставала вёска.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запушы́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -пу́шыць; -пу́шаны; зак., што.

Пра снег, іней: пакрыць тонкім пушыстым слоем.

Снег запушыў зямлю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запыта́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак. (разм.).

Тое, што і запытаць (у 1 знач.).

З. пра сяброў.

|| незак. запы́твацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зве́сткі, -так, адз. зве́стка, -і, ДМ -тцы, ж.

Даныя, паведамленні пра каго-, што-н.

Атрымаць важныя з.

З. аб надвор’і.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здараве́нны, -ая, -ае (разм.).

1. Высокага росту і моцнага целаскладу.

З. мужчына.

2. Вельмі вялікі, велізарны (пра рэчы, прадметы).

Здаравеннае палена.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змарне́лы, -ая, -ае.

1. Змучаны, схуднелы.

З. чалавек.

З. выгляд.

2. Зачахлы, завялы (пра расліны).

Змарнелая агародніна.

|| наз. змарне́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

імглі́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ліць; незак.

Ісці, падаць вельмі дробнымі частымі кроплямі (пра дождж).

На дварэ і. (безас.).