Тра́ціць ‘расходаваць (грошы, сродкі)’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Ласт., Бяльк.), ‘пазбаўляцца, страчваць, губляць (у тым ліку час)’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп.; паст., Сл. ПЗБ, Байк. і Некр.), тра́тіті ‘тс’ (Вруб.), тра́ціць ‘пазбаўляць жыцця’ (Нас., Сержп. Прымхі), тра́ціці (tracici) ‘тс’ (Федар. 2), ст.-бел. тратити, тратить ‘расходаваць грошы, сродкі; транжырыць, губляць, страчваць; губіць, пазбаўляць жыцця; марнаваць час’ (ГСБМ), трациц ‘тс’ (Кітаб Луцкевіча). Укр. тра́тити ‘рабіць выдаткі’, ‘губляць, знікаць’, ‘пазбаўляць жыцця’, рус. тра́тить ‘расходаваць’, ‘спажываць’, польск. tracić ‘пазбаўляцца’, ‘несці матэрыяльныя страты’, ‘марнаваць’, ‘пазбаўляць жыцця’, каш. tracëc ‘тс’, чэш. tratiti ‘губляць’, ‘цярпець шкоду, страту’, славац. tratiť ‘тс’, славен. trátiti ‘траціць, марнатравіць’, ‘губляць час’, харв. trȁtiti, серб. тра̏тити, тра̏ћити ‘траціць грошы, час’, макед. траце ‘губляць’: си траче времто. Прасл. *tratiti ‘выкарыстоўваць, расходаваць, нішчыць, марнаваць’, ‘драбіць, церці, праціраць’, ‘вастрыць’ роднаснае літ. trúotas ‘брус, асялок, тачыла’, лат. truõts ‘тс’, гоцк. þrōþjan ‘практыкаваць, рабіць практыкаванні, развучваць’ < і.-е. *trōt‑/*trēt‑ < *ter‑ ‘церці’ (Фасмер, 4, 94–95; Чарных, 2, 258–259; Скок, 3, 493; Голуб-Копечны, 388; Брукнер, 575; Борысь, 639; Сной₃, 800; ЕСУМ, 5, 623). Махэк₂ (649) паходжанне лексемы тлумачыць кантамінацыяй слоў traviti ‘праводзіць час’ і ratiti ‘знішчыць, згубіць, пазбавіцца’, што малаверагодна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

за́раз, прысл.

1. Цяпер, у сучасны момант.

Я з. заняты.

2. У самым хуткім часе, неўзабаве.

З. я вам усё раскажу.

3. Толькі што, зусім нядаўна.

Расказаная з. гісторыя.

4. (звычайна з часціцай «жа»). Неадкладна, у гэты ж час.

Трэба з. жа ўсё праверыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засто́й, -ю, м.

1. Спыненне, затрымка ў руху, функцыянаванні чаго-н.

З. крыві ў лёгкіх.

З. у правах.

Плацяжы знаходзяцца ў застоі.

2. Час пасіўнага, вялага стану грамадскага жыцця, думкі.

З. эканомікі.

З. у духоўным развіцці.

|| прым. засто́йны, -ая, -ае.

Застойная вада.

З. перыяд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адкасі́ць, -кашу́, -ко́сіш, -ко́сіць; -ко́шаны; зак., што.

1. Скасіць невялікую частку чаго-н. (ад краю).

А. траву ад дарогі.

2. Пакасіць пэўны час; скончыць касьбу.

Ён тры дні адкасіў.

3. Адпрацаваць на касьбе ўзамен за што-н.

А. за доўг.

|| незак. адко́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каляда́, -ы́, ДМ -дзе́, ж.

Старадаўні (у 2 знач.) абрад хаджэння па хатах у калядныя вечары з віншаваннем, велічальнымі песнямі, а таксама песня, што спяваецца ў час гэтага абраду, і пачастункі, атрыманыя ад гаспадара за віншаванне і песні.

|| прым. каля́дны, -ая, -ае.

Калядная песня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́ўзаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Тое, што і паўзці (у 1 і 2 знач.), але абазначае дзеянне, якое адбываецца не ў адзін час, не за адзін прыём ці не ў адным напрамку.

П. па траве.

П. перад кім-н. (перан.: прыніжацца).

|| наз. по́ўзанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадзяўбці́, -дзяўбу́, -дзяўбе́ш, -дзяўбе́; -дзяўбём, -дзеўбяце́, -дзяўбу́ць; -дзёўб, -дзяўбла́, -ло́; -дзяўбі; -дзяўба́ны і -дзёўбаны; зак.

1. гл. дзяўбці.

2. што. Прабіць ударамі дзюбы.

3. што і без дап. Правесці які-н. час за дзяўбаннем.

|| незак. прадзёўбваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пракасі́ць, -кашу́, -ко́сіш, -ко́сіць; -ко́шаны; зак., што.

1. Выкасіць вузкую паласу пасярод чаго-н.

П. дарожку.

2. Правесці які-н. час у касьбе.

Пракасілі да абеду.

|| незак. прако́шваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

|| наз. прако́шванне, -я, н.

|| прым. прако́сны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пратрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

1. што і без дап. Стойка перажыць што-н., вытрываць.

П. шмат пакут.

2. Прадоўжыць сваё дзеянне не спыняючыся.

Халады пратрывалі да красавіка.

3. Захавацца, праіснаваць які-н. час.

Пад напорам такой вады гэты насып тут доўга не пратрывае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пу́та, -а, М пу́це, мн. -ы, пут, н.

1. Вяроўка, якой перавязваюць пярэднія ногі каню ў час пасьбы.

2. мн. Вяроўкі, рамяні і пад., якімі звязваюць рукі і ногі для пазбаўлення свабоды рухаў (уст.).

3. мн., перан. Тое, што пазбаўляе волі, прыгнятае.

Путы рабства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)