вы́лежаць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.
1. Пралежаць дастаткова часу пасля хваробы. Крамарэвіч занадта рана падняўся з саломы і не вылежаў хваробы да канца. Чорны.
2. Прабыць у ляжачым становішчы пэўны час. Вылежаць дзве гадзіны пад сонцам.
3. Тое, што і вылежацца (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ледарэ́з, ‑а, м.
1. Судна, прызначанае для плавання ў бітых ільдах; ледакол.
2. Прыстасаванне каля мастоў, плацін і пад., аб якое разбіваецца лёд у час крыгаходу. Удалечыні з-пад вады тырчалі вострыя пікі ледарэзаў, а між іх у вадзе ляжала ўзарваная маставая ферма. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насо́хнуць, ‑не; пр. насох, ‑сохла; зак.
1. Засыхаючы, прыстаць, прыліпнуць да чаго‑н. На ботах насохла гразь.
2. Разм. Засохнуць у вялікай колькасці. Насохла дрэў у лесе.
3. Стаць надта сухім. Час быў спякотны, усё насохла. Пальчэўскі. [Недашыцін:] — Гарачыня несусветная. Канюшыну кідалі. Насохла, як перац. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тады́-сяды́, прысл.
Час ад часу, калі-нікалі, іншы раз. Высока ў сінім небе тады-сяды курлыкалі журавы — першыя выраі пакідалі ўжо родны абжыты кут. Машара. Да вайны Аляксандр служыў у Гатчыне, у кавалерыйскім палку, і тады-сяды палучаў ад бацькі кароткія пісьмы. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экватарыя́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да экватара, належыць яму. Экватарыяльны круг. □ У самым цёплым поясе Марса летам у пасляпаўднёвы час тэмпература дасягае 27 градусаў цяпла. «Беларусь». // Які знаходзіцца каля экватара, на экватары; які ўласцівы раёнам, размешчаным каля экватара. Экватарыяльныя краіны. Экватарыяльная расліннасць. Экватарыяльны клімат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
войска, армія, узброеныя сілы, ваенныя сілы / пераважна з добраахвотнікаў, дапаможнае, у ваенны час: апалчэнне, полчышчы; салдаты (уст.); раць (паэт.); арда (зняваж.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Несудо́бны ’нязручны’ (Куч.), хутчэй ’несвоечасовы, непажаданы’, параўн.: От уплюнуўса дождзь несудобны, ідзе да ідзе (там жа), ’надта вялікі, страшны’: Вецер несудобны дуне, круціць, бурыць! (ТС), параўн. рус. несудобный ’нязручны’, Відаць, да даба ’час; пара’; іншая думка адносна рус. судобить, судобь (ад судьба), гл. Трубачоў у Фасмера, 3, 796. Не выключаецца таксама ўплыў з боку несудо́мны (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пераня́ць ’перахапіць, падхапіць у час руху; засвоіць, запомніць; запазычыць’, трак. ’захварэць на панос’, віл. ’прыняць дзіцё пры родах’ (ТСБМ, Гарэц., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС). Укр. перейня́ти, переня́ты, перея́ти ’пераймаць, перахопліваць, пераняць’, рус. переня́ть ’пераняць, перахапіць’, пск. ’сустракаць ля брамы свайго дома’, польск. przejąć, przejmać ’узрушыць; прысвоіць, успадкаваць; перахапіць’. Паўночнаславянскае. Да прасл. *per‑jęti. Гл. таксама пераймаць, узяць і ‑няць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пры́плыў ’смецце, якое вада прыбівае да берага’ (чэрв., Нар. лекс.), пры́плаўка, пры́плаўнік ’смецце, якое засталося на беразе пасля паводкі’ (ТС), пріпла́ўнік ’тое, што вада прыбівае да берагоў у час паводкі’ (жыт., Нар. словатв.), пры́плаўнік перан. ’перасяленец’ (ТС). Да прыплыва́ць. Аналагічныя назоўнікі ёсць і ў іншых славянскіх мовах, параўн. рус. приплы́в ’нешта прыбітае да берага, выгнутае вадой’, укр. припли́в ’прыліў’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пэ́йсах ’яўрэйскае свята Праснакоў’ (Нас.), ’рэлігійнае свята ў яўрэяў (Вялікдзень)’ (Скарбы), пэйсахо́ўка ’спецыяльны гатунак гарэлкі, якую яўрэі пілі ў час сваіх святаў’ (Нас., Скарбы), пэйсахо́вы ’звязаны са святам’ (Нас.); укр. пе́йсах ’яўрэйскае свята’. Ад ст.-яўр. pasáh < арам. pasah ’праходжанне’, адно са старажытнаяўрэйскіх святаў у памяць аб зыходзе яўрэяў з Егіпту (Праабражэнскі, 2, 26; БЕР, 5, 88).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)