су́дарга, ‑і, ДМ ‑рзе, ж.
Тое, што і сутарга. Зноў, чамусьці, успомнілася .. [Віцьку] пра бацьку, яго скурчаныя ад сударгі ногі, безнадзейныя воклічы аб дапамозе. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тле́ннасць, ‑і, ж.
Уст. Уласцівасць і стан тленнага. І ўсё ж у нашых сэрцах атэістаў не ўзнікалі высокія думкі аб тленнасці быцця, усемагутнасці божай. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
...тэка, ‑і, ж.
Другая састаўная частка складаных слоў, якая азначае памяшканне, сховішча для таго, аб чым гаворыцца ў першай частцы слова, напрыклад: бібліятэка, картатэка, фільматэка.
[Грэч. thēkē — ёмішча, скрынка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шко́дна,
1. Прысл. да шкодны.
2. у знач. вык. Аб адмоўным уздзеянні чаго‑н. Курыць шкодна. □ [Ніна:] Глядзі, на сонцы вельмі не пячыся, табе шкодна! Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
электратэ́хніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.
Навука аб прымяненні электраэнергіі для практычных мэт. // Галіна тэхнікі, звязаная з выкарыстаннем электраэнергіі ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, штодзённага ўжытку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
посвяти́ть сов.
1. (кого, что во что) падзялі́цца (з кім, з чым, чым-небудзь); адкры́ць (каму, чаму, што); азнаёміць (каго, што, з чым); паінфармава́ць (каго, што, аб чым); расказа́ць (каму, чаму, пра што); уве́сці (каго, што, у што);
посвяти́ть в свои́ пла́ны падзялі́цца сваі́мі пла́намі, адкры́ць свае́ пла́ны, азнаёміць са сваі́мі пла́намі, паінфармава́ць аб сваі́х пла́нах, расказа́ць аб сваі́х пла́нах;
посвяти́ть в свои́ интере́сы расказа́ць пра свае́ інтарэ́сы, уве́сці ў свае́ інтарэ́сы;
2. (кого, что, кому, чему) прысвяці́ць;
посвяти́ть себя́ му́зыке прысвяці́ць сябе́ му́зыцы;
3. (возвести в звание) пасвяці́ць;
посвяти́ть в ры́цари пасвяці́ць у ры́цары;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
меда́ль, ‑я, м.
Знак пераважна ў выглядзе металічнага кружка з якім‑н. рэльефным адбіткам і надпісам для ўзнагароды за асаблівыя заслугі, баявыя і працоўныя подзвігі. Медаль «За адвагу». Медаль «За працоўную доблесць». □ Тры стужкі — адзнакі аб раненнях, ордэны і медалі на гімнасцёрцы самі сабой сведчылі аб .. шляху [Паходні] ў гады вайны. Хадкевіч. // Падобны знак, які выдаецца за выдатныя поспехі ў вучобе або пераможцам конкурсаў, спаборніцтваў. Залаты алімпійскі медаль. □ Уладзімір Ільіч ганарыўся залатым медалём, які ён атрымаў разам з атэстатам сталасці. Чарнышэвіч. // Падобны знак, выпушчаны ў памяць аб якой‑н. гістарычнай падзеі або ў гонар выдатнага дзеяча.
•••
Адваротны бок медаля гл. бок.
[Фр. médaille.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шарава́ць 1, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.
Правесці (праводзіць) рыхленне міжрадкоўяў прапашных культур.
шарава́ць 2, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
1. каго-што. Чысцячы, церці, вадзіць чым‑н. узад і ўперад па якой‑н. паверхні. Шараваць падлогу. □ Коней і кароў шаравалі скрабніцамі і шчоткамі. Бядуля. Аднойчы .. [Эрна] мыла і шаравала ля павеці бочку. Бочка высокая, дубовая. Ракітны.
2. што аб што, па чым і чым. Церці паверхняй аднаго прадмета аб паверхню другога. Смалою трохі засмалілі І на ваду чаўнок спусцілі. Але тут цесна, вады мала, І дно аб землю шаравала. Колас. Не страшыдла там, а сом Дно шаруе жыватом. Дзеружынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адмы́цца, -мы́юся, -мы́ешся, -мы́ецца; зак.
1. Змыць з сябе бруд.
З дарогі ледзь адмыўся.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Зрабіцца чыстым, адмыцца, знікнуць пры мыцці.
Пляма на абрусе адмылася.
3. перан. (звычайна з адмоўем). Аднавіць аб сабе ранейшую думку (разм.).
Страціўшы рэпутацыю, да канца дзён не адмыешся.
|| незак. адмыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ле́йцы, -аў, адз. ляйчы́на, -ы і лейчына́, -ы́, ж.
Рамяні, вяроўкі для кіравання коньмі ў запрэжцы.
Выпусціць л. (таксама перан.: аслабіць сілу ўлады над кім-н.). Трымаць л. ў руках (таксама перан.: мець у сваіх руках уладу, кіраўніцтва).
◊
Ляйчына (лейчына) пад хвост папала каму-н. — аб неўраўнаважаных, капрызных паводзінах (разм.).
|| прым. ле́йцавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)