сяўру́жына, ‑ы, ж.

Мяса сяўругі як ежа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчупачы́ны, ‑ая, ‑ае.

Такі, як у шчупака.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разленава́цца, ‑лянуюся, ‑лянуешся, ‑лянуецца; зак.

Стаць зусім лянівым, страціць ахвоту працаваць. Я сабе рос у.. [бацькі] за плячыма, на вечарынкі, як дарослы, хадзіў і разленаваўся да кніжкі. Грамовіч. «Як добра тут, як спакойна... — лена падумала .. [Рога]. — Але ж трэба ўставаць, так жа зусім разлянуешся». Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгляда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Незак. да разгледзець, разглядзець.

2. (у спалучэнні з наступным «як»). Ацэньваць якім‑н. чынам; лічыць якім або кім‑, чым‑н. Чарнасоценныя газеты і часопісы разглядалі беларускую мову і літаратуру як нейкую «штуку палякаў», як «польскую інтрыгу». Казека. Чалавек толькі тады знаходзіць сваё асабістае шчасце, калі ён разглядае сябе як частку працоўнага калектыву. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крыўдзі́цель, ‑я, м.

Той, хто крыўдзіў, крыўдзіць каго‑н. Хай крыўдзіцель дрыжыць, як падбіты каршун. Купала. Бляднелі і трасліся, як у ліхаманцы, .. крыўдзіцелі народа. Багдановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зві́вісты, ‑ая, ‑ае.

Які звіваецца; звілісты. Дарога вядзе ад хутара да хутара, мяккая, як атлас, расквечаная блакітнымі лужынкамі, звівістая і няпэўная, як палёт матыля. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыцы́на, ‑ы, ж.

Алей, які здабываецца з насення клешчавіны (ужываецца як слабіцельнае). І лякарства Як след не было — Толькі рыцына ды кроплі на сон. Броўка.

[З польск. rycyna.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

му́ха ж. му́ха;

○ ге́сенская м. — ге́ссенская му́ха;

м. цэцэ́ — му́ха цеце́;

◊ з му́хамі — с но́ровом;

му́хі не пакры́ўдзіць — му́хи не оби́дит;

быць — пад му́хай быть под му́хой;

му́хі до́хнуць — му́хи до́хнут;

мруць як му́хі — мрут как му́хи;

чува́ць, як м. праляці́ць — слы́шно, как му́ха пролети́т;

лічы́ць мух — счита́ть мух;

яка́я му́ха ўкусі́ла — (каго) кака́я му́ха укуси́ла (кого);

рабі́ць з му́хі слана́ — погов. де́лать из му́хи слона́;

(бы́ццам, нібы́) му́ху праглыну́ў — (то́чно) му́ху проглоти́л;

як со́нная м. — как со́нная му́ха

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бо́льше

1. нареч. сравнит. ст. больш, бо́лей;

бо́льше кого́, чего́ (чем кто, что) больш (бо́лей) за каго́ (за што, як хто, што);

бо́льше двухсо́т больш (бо́лей) за (як) дзве́сце;

бо́льше всего́ больш за ўсё, найбо́льш;

2. нареч. (далее, впредь) больш, бо́лей;

бо́льше туда́ не ходи́ больш (бо́лей) туды́ не хадзі́;

3. нареч., разг. (преимущественно) больш, бо́лей;

шли бо́льше ле́сом ішлі́ бо́лей (бо́льш) ле́сам;

4. прил. сравнит. ст. (кого, чего, чем кто, что) бо́льшы (за каго, што, як хто, што).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тоўсты; таўсты (абл.) □ у абхват, у некалькі абхватаў, як калода

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)