вы́пхнуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак., каго-што.

Штуршком выкінуць, выдаліць.

В. за дзверы.

|| незак. выпіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і выпі́хваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднагало́снасць, -і, ж.

1. Поўная згода ўсіх па якім-н. пытанні.

2. Аднадушная падача галасоў за адно і тое ж рашэнне пры галасаванні.

Прынцып аднагалоснасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бортрады́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Член лётнага экіпажа (самалёта, верталёта і пад.), які падтрымлівае сувязь з зямлёй і адказвае за стан радыёапаратуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бяссло́ўны, -ая, -ае.

1. Выказаны без слоў.

Б. дакор.

2. Маўклівы, які лічыць за лепшае не выказваць сваіх думак.

Б. выканаўца.

|| наз. бяссло́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аба́біцца, -блюся, -бішся, -біцца; зак. (разм.).

1. Пра мужчыну: пераняць некаторыя жаночыя рысы характару, стаць дробязным.

2. Пра жанчыну: стаць неахайнай, перастаць сачыць за сабой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пост..., прыстаўка.

Утварае прыметнікі і назоўнікі са знач. надыходу, працякання чаго-н. пасля чаго-н., услед за чым-н., напр.: постінфекцыйны, пострадыяцыйны, постсавецкі, постпазіцыя, посттаталітарызм.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадузя́ты, -ая, -ае.

Заснаваны на думцы, якая загадзя беспадстаўна была прынята за правільную.

Прадузята (прысл.) аднесціся да чаго-н. П. погляд.

|| наз. прадузя́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рамі́з, -у, м. (спец.).

1. У некаторых картачных гульнях: недабор пэўнай колькасці бітак, а таксама штраф за такі недабор.

2. У фехтаванні: паўторны папераджальны ўкол.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перапаку́таваць, -тую, -туеш, -туе; -туй; зак.

1. Зазнаць многа пакут.

Ён шмат перапакутаваў за жыццё.

2. Перажыўшы што-н., кончыць пакутаваць.

П. страту дарагога чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няўро́блены, -ая, -ае.

Які ніколі або даўно не ўрабляўся (пра зямлю, глебу і пад.).

Яго больш за ўсё хвалявала няўробленая зямля.

|| наз. няўро́бленасць, -і, ж.